Старонка 182
◀ / 313 ▶
шо цепло, бо я ўжэ негодзяшча топіць. Пагост. Негодзяшчы нікуды зайці. Запясочча. Няздатны, няўмелы. Негодзяшча нічого, а замуж собіраецца. Старажоўцы. Састарэлы, дабіты. Короўзно, сабарно кагуць, як негодзяшчэ. Альшаны. Непрыгодны, дрэнны. Як гавез засеў, то негодзяшчэ сено. Сямігосцічы. НЕГОДЛІВУ прым. Непагодлівы, хмуры. Смуга — як дзень негодлівы, до дожджа. Крэмна. НЕГОДНЫ прым. Няздольны, няўмелы. Негодны дажэ коту хвоста завезаць (жарт). Старажоўцы. Стары, зношаны. Чоборна негодные. Альшаны. Непрыдатны, непатрэбны. На лугу вода, і на ём росте негодно зелье. Хотамель. НЕГОЖ, НЕГОЖЫ прым. Слабы здароўем, хворы. Негож вон моцно, заболеў. Сямігосцічы. Гэты хлопчык нешчо негожы. Аздамічы. Не дай божэ, як дзіця негожэ (прымаўка). Сямурадцы. Нездаровы, непрацаздольны. От стары негож — нема ўжэ й здороўя, нема й кому робіць. Пагост. Слабы, не ў стане. Воны ж негожы плуга з воза зняць. Запясочча. НЕГОЖКОВАТЫ прым. Слабаваты здароўем, нямоцны. Негожковаты буў, а ўсе робіў. Хачэнь. Негожковата була баба, ніяка ўжэ. Дварэц. НЕГОЖЫЦЬ незак. Хварэць. Заходзіць вон, аж негожыць бацько. М. Малешава. НЕГОЖЭВАЦЬ незак. Тое ж. Негожэваць стаў Міхейко. Аздамічы. НЕГОНОРЫСТЫ прым. Неганарысты. Я баба негонорыстая, могу і постояць. Старажоўцы. НЕДАЛЕКО прысл. Недалёка, блізка. До Толмачэва тут недалеко. Альгомель. прыназ. Каля, паблізу. Я жыла недалеко Ольшан. В. Малешава. Недалеко торфа седзеў. Запясочча. НЕДАЎНО прысл. Нядаўна, толькі што. Недаўно обедалі да ўжэ й вечэраць пора. Цераблічы. Ото недаўно поўставалі хлопцы. В. Малешава. От, одного веніка зробіла уперэд, а другого недаўно. Хачэнь. НЕДБАЙЛІВУ прым. Нядбайны, лянівы. Недбайліву, не хочэ робіць, лодар. М. Малешава. Вона й недбайліва, поленца не подніме, коб вон усе робіў. Там жа. НЕДБАЙЛІК м. Нядбайла, гультай. Запясочча. НЕДБАЙЛО м. і ж. Тое ж. Недбайло, вон нічого не дбае, а ўсе мае. Аздамічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 313 ▶