Старонка 90
◀ / 257 ▶
БУДЗЁННЫ прым. Будзённы. Кожын дзень ідзі, ні сетого, ні будзённого нема мойму сыну. Луткі. БУДЗІЦЬ незак. Будзіць. Церас нескулька урэм'я ідуць ужэ тых молодых будзіць, Запясочча. Паўле, будзём ёго.— Не, не будзі. Луткі. БУДКА ж. Будка. Будку робяць собачцэ, а кучку вутвам. Цераблічы. БУДЛІНА ж. Жывёліна. Чуствуе і будліна, шо вода прыбудзе. Кароцічы. БУДЛЯ ж. Жывёла. Як здохне будля, то туда цягнуць. Сямігосцічы. БУДНІ прым. Будзённы, будні. Колісь у празнішные дне не пеклі хлеба, а пеклі ў будніе дне аржаны хлеб, а пшэнічные пампушкі і пірогі ў недзелю. М. Малешава. Нема ему ні буднёго дня ні светого. Верасніца. БУДОВАЦЦА незак. Будавацца. Ек я будоваласа, то трудно було самой. М. Малешава. Не за дзень Москва будоваласа (прымаўка). Цераблічы. БУДОВАЦЬ незак. Будаваць. Без рук, без ног, а моста будуе (загадка). Мороз (адгадка). М. Малешава. БУДОЎЛЯ ж. Будаўніцтва. Роспочаў вон будоўлю, а лесу не хваціць. М. Малешава. Пабудова. У нас стара хатка, а цепер то, слава богу, яка будоўля. В. Малешава. Веліко шчасце, шо осталаса будоўля од войны. Пагост. БУДТО часц. Быццам. Прыглёдзьса, будто днее. М. Малешава. БУДТОМ часц. Быццам. Буттом тобе нема чого робіць дома, шо ты на село вушла да ўсе ж жонкамі говорыш. Пагост. Сніцца мне, буттом чырвоны коні до сонца скачуць. Там жа. Памянш. будточкі. Будточкі я тобе не говоріла, Іванко. Пагост. БУДУШЧЫ прым. Будучы. Гэты свет, як макоў цвет, а там будушчы век (прыказка). В. Малешава. БУДЫМЕР м. Буй. Ты змерзнеш на тым будымеры. Цераблічы. БУДЫНОК м. Будынак. Распочаў будынка, да лесу нема. М. Малешава. БУЕХОВАТЫ прым. Абалоністы. Буеховаты лес. Сямурадцы. БУЗ, БЫЗ м. Смецце, адкіды. Буз плуве по рэцэ. М. Малешава. Убрэдзь ловілі і стока бузу, шо не можно доцягнуць волока. Там жа. У боровом жыце нема бузу. Мачуль. Быз. Цераблічы. Гной у ранах. Буз з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 257 ▶