раны выходзіць. Буразі. Лянула болячка і столько бузу вуцекло! В. Малешава.
БУЗАН м. △ Забіваць за бузан. Зневажаць, здзеквацца. Ходзь бу зробілі шо пеўню тому, а то мойго забіваюць за бузан. Сямурадцы. І чоловека забіваюць за бузан. Там жа.
БУЗДЗЕРЭВО н. Расліна сямейства міртавых. Запясочча.
БУЗДЫХНУЦЬ зак. Кінуцца, рвацца. А вона, та корова, буздых праз іх да пошла собе. Дварэц.
БУЗКАЦЬ незак. Бзыкаць. Як быскаеш корові, то вона залупіць хвост і бежыць. Аздамічы.
БУЗОВАЦЬ незак. Хваляваць, назаляць. От бузує мене, шо ёго нема. Аздамічы.
БУЗЯНО прысл. Гразка. Вот тут бузяно, як тут пэрэйці! Запясочча.
БУЙБАЛО н. Лодар. Рубель.
БУЙДА м. і ж. Балван, дурань. Под злом говорыць: ой ты буйда, абі-шчо ты, шчо ты цяміш? Сямігосцічы.
БУЙНО прысл. Хутка, імкліва. Дуб так буйно не росце, як хвоіна. Цераблічы.
БУЙНЫ прым. Рослы, высокі, гонкі. Ото буйны лес! Вон і тоўсты, але вусокі. Альшаны. Воны, твое картоплі, такіе буйные. М. Малешава. Страшно буйны лён ложыцца. В. Малешава. Урадлівы. Этэ ж буйная земля, а лён лапушысты такі! М. Малешава. Буйная земля, удобрэная. Там жа.
БУЙСТРА ж. Хуткае цячэнне, быстрыня. Поўз той берег буйстра, поехалі поўз еты. Пагост.
БУЙСТРО прысл. Хутка, імгненна. Наша баба буйстро скачэ, а ек сядзе да ўстае, то й плачэ. Хачэнь. Як молоды, то буйстро гледзіш, а як стары, то блутаешса, як овечка. Там жа. За ўсе жырнейшэ земля, за ўсе быстрэй вода. Хільчыцы. На верстаці буйстро, а на ставу важэй і медленей (ткаць). Сямурадцы.
БУЙСТРЫ прым. Быстры, хуткі. Буйстры конь так хутко плуга цягне, шо не ўспеваеш йсці за ім. Пагост. У роўчаку вода буйстра, дзержы лотку ў руках, бо сетку порвом, на кусты занесе. Верасніца. Як хто бістры на очы, то ўбачыць. В. Малешава. Быйстры. Рубель. Бустры. М. Малешава. Быстры. Хачэнь.
БУК м. Бык, бугай. Два годы булі целушкі, а цепер бук у моей корову. М. Малешава. Бук роў, роў і заціх, бо воды хоцеў, а напіўса да ўжэ й заціх. Там жа.
84 👁