Старонка 89
◀ / 257 ▶
бублікі. Там жа. Бублікі нашывалі на краёх чорнай хусткі-шшыванкі. Там жа. БУБЛЫ мн. Шарыкі. Зародзілі одные бублы, хоць у руж'ё да стрэляй (пра бульбу). В. Малешава. Бублы былі на хустках у тых сёлах, а колісь і ў нас булі. Там жа. БУБНЕЦЬ незак. Бубніць. Дудар грае на дудцы, а бубёншчык на бубон бубніць. Цераблічы. Буў бондар стары, сам бубна дзелаў і бубнёў сам на весельях. В. Малешава. Бубнець под нос. Бярэжцы. БУБНОЧКА ж. Устаўка пад пахай у мужчынскай сарочцы. Альпень. БУБОН, БУБЕН м. Бубен. Бубон трохі потарахкае. Кароцічы. Бубен. Запясочча. Выбітая паша. Пасе коровы на голом бубоні. М. Малешава. △ Турэцкі бубон. Вялікі барабан. В. Малешава. БУВАЛО, БАЛО часц. у знач. пабочн. сл. Бывала. Бувало, качок було, стадамі леталі. В. Малешава. Бало, гэтых оводдў, як з вульє. М. Малешава. БУВАЛЬЦЫ мн. △ Буць у бувальцах. Зведаць цяжкасці ў жыцці. Не буваў ты ў бувальцах і гора не бачыў. В. Малешава. БУВАЦЬ незак. Бываць. Ніколі не бувае, шоб голова спокойна була. Бувае, чоловек з першого разу і не ўпадзе ў очы. М. Малешава. △ Бувайце. Да пабачэння. Ужэ еду я, бувайце! М. Малешава. БУГАЕ мн. Буякі. Ягоды сівуе бугае. Альпень. БУГАЙ м. Бык. Корова полюе, трэба до бугая повесці. Аздамічы. Повела корову на бугай. Запясочча. БУГАЦЬ незак. Крычаць (пра чаплю). От пугач бугае. Только цепер всны звеліса. Буразі. БУГОР м. Вугор. Лечыў бугрэ на віду, ніяк не мог злечіць, а ек вурос, то самі пропалі. Пагост. БУГРЫСТЫ прым. Бугрысты, вуграваты. Увесь від ёго бугрысты, на ём бугроў багата. В. Малешава. Бугрысты від у кого оспа була. М. Малешава. Ропуха не гладкая, бугрыстая, вона ў картоплях жыве. Там жа. БУДА ж. Будка. Зробіў буду для собакі. Аздамічы. БУДАН м. Будан, шалаш. Косіць пойдуць, то зробяць собе будана. В. Малешава. БУДЗЕНЬ, БУДДЗЕНЬ м. Будзень. Цепер не с'яток, а будзень. М. Малешава. Андаракі булі на буддзень. Альшаны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 257 ▶