Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
лася за асобным пунктам на тэрыторыі Тураўшчыны ў сувязі з ператварэннем яго ў галоўны адміністрацыйнагаспадарчы цэнтр, як гэта адбывалася i ў іншых месцах (параўн. паходжанне назвы Брэст, стараж. Берестье)* Садзейнічала ўзвышэнню Турава як значнага гаспадарчага i адміністрацыйнага цэнтра Палесся таксама i тое, што ў яго наваколлі меліся вялікія прыродныя багацці, даступныя чалавеку тых часоў,— мноства разнастайнай дзічыны, рыбы, каштоўнейшы лес, багатыя пашы i сенажаці i г. д. Да таго ж прырода зрабіла гэты куток маладаступным для розных грабежнікаў. 3 усіх бакоў ён агароджан рэчкамі з забалочанымі i малапраходнымі ў мінулым далінамі, а кожная заселеная мясціна ўнутры яго з свайго боку таксама была недасяжнай для тых, хто не ведаў падыходаў да яе. У тым ліку i сам Тураў. Сталіцай феадальнага княства на Палессі, а таксама значным культурным цэнтрам Тураў заставаўся, як вядома, да сярэдзіны XII ст. (напомнім хоць бы пра тое, што Тураў меў свайго епіскапа i даў вядомага царкоўнага прапаведніка i славутага дзеяча старажытнарускай літаратуры Кірылу Тураўскага). Буйным жа адміністрацыйным, зканамічным i культурным цэнтрам на Палессі Тураў быў аж да XVI ст. Пазней ён паступова траціць свой агульнапалескі аўтарытэт. Але амаль да апошняга часу Тураў захоўваў некаторае мясцовае адміністрацыйнае i культурнае значэнне. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ён быў валасным цэнтрам, a ў даваенны час i ў першыя гады пасля Вялікай Айчыннай вайны — цэнтрам раёна. Зразумела, што ўсё гэта знаходзІла свой адбітак у складванні i развіцці этнадыялектнага аблічча як Турава, так i яго наваколля. Тут у мінулым не толькі сустракаліся i ўступалі ў зносіны жыхары розных куткоў Палесся. Сюды сцякаўся розны рамесны люд, гандляры, тут асядалі на пастаяннае пражыванне разам з гаспадарамі іх чаляднікі, сяляне i г. д. Можа, таму ў традыцыйнай гаворцы тураўцаў i жыхароў навакольных вёсак назіраецца, з аднаго боку, пэўная прыглушанасць, сцёртасць розных яркіх усходнепалескіх дыялектных рыс у параўнанні з гаворкамі іх суседзяў на ўсход i поўдзень ад Сцвігі i, з другога — стракатае багацце лексікі, таму што сюды сплываліся i тут натуральна нівеліраваліся моўныя здабыткі з шырокіх абшараў Палесся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁
 ◀  / 257  ▶