Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
Збіранне матэрыялаў для картатэкі слоўніка мясцовай гаворкі вызначанага цэнтра ўсходнепалескай дыялектнай зоны вырашана было праводзіць у адносна невялікім па тэрыторыі этнадыялектным мікрараёне з вельмі выразнымі натуральнымі межамі. Яго мяжой на поўначы з'яўляецца Прыпяць, на ўсходзе i поўдні — правы прыток Прыпяці Сцвіга з Моствай (мясц. Моўства), а на захадзе — таксама правы прыток Прыпяці Гарынь. У вызначаны этнадыялектны мікрараён увайшло акрамя Турава 33 вёскі (спіс вёсак, або сёл, як іх тут называюсь, падаецда асобна). Гэты мікрараён умоўна назван Тураўшчынай. Уся прастора Тураўшчыны зараз — бязлесная раўнійа, у той час як за яе рачнымі межамі пераважаюць яшчэ лясныя абшары. Зямля Тураўшчыны поўнасцю асвоена пад сельгасугоддзі — палі i пашы. ІнтэнсІўнае асваенне Тураўшчыны звязана з тым, што яна мае вельмі ўрадлівую глебу. Гэта адно з самых істотных адрозненняў Тураўшчыны ад баравога пясчанага i нярэдка балоцістага Палесся за Сцвігай i Прыпядцю i ад узвышанай гліністай Століншчыны за Гарынню. Праўда, старэйшыя мясцовыя жыхары Тураўшчыны помняць яе зусім іншай. У мінулым палі выступалі толькі прагалінамі між нізін i далін, пастаянна запоўненых вадой, зарослых альхой, векавечнымі дубамі, непраходнымі лазнякамі. Асноўным транспартным сродкам у жыхароў Тураўшчыны ў пару адкрытай вады быў у той час вузкі човен з адным доўгім вяслом-шастом, таму што i ва ўгоддзі, i ў суседнія вёскі, i нават у бліжэйшыя мястэчкі (Тураў, Давід-Гарадок, Столін) самай зручнай, лёгкай i самай прамой дарогай была вада. Прыбярэжныя вёскі каля Прыпяці i Сцвігі злучалі з ракой пойменныя азёры, затокі або старыя рэчышчы, а вёскі ўнутры Тураўшяыны былі звязаны з рэкамі i з суседнімІ вёскамІ рознымі пратокамі, канавамі, азярынамі i іншымі натуральнымі вадаёмамі. Такая натуральная вадзяная дарога называлася звычайна ездой, або яцелем. 3 любой вёскі на Тураўшчыне можна было трапіць па такіх праточынах i далінах у іншую вёску, а таксама перабрацца ca Сдвігі ў Гарынь або ў Прыпяць i наадварот. Увесну ж, у разліў, вада надоўга запаўняла ўсе нізіны, заходзячы нярэдка i ў вёскі. Ніколі не затапляла вада толькі Казаргаць— досыць значную ўзвышаную пясчаную граду, якая праходзіць праз усю Ty
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
7 👁
 ◀  / 257  ▶