раўшчыну недалёка ад Сцвігі, Гэта града з'яўлялася, відаць, месцам першых паселішчаў на Тураўшчыне. Толькі з развідцём жывёлагадоўлі i сельскай гаспадаркі людзі пачалІ паступова перамяшчацца адсюль на пастаяннае жыхарства бліжэй да рэчак. Асноўны i, відаць, спрадвечны зайятак жыхароў Tyраўшчыны — земляробства. Цяпер гэта адзін з галоўных напрамкаў развіцдя мясцовай сельскай гаспадаркі. Але не толькі поле карміла тураўцаў. Вельмі важнае значэнне мела i мае зараз на Тураўшчыне жывёлагадоўля. Гэта ў першую чаргу буйная paў гатая жывёла i свінні. Для ўтрымання буйной рагатай жывёлы тут існуюць вельмі спрыяльныя ўмовы. Гэтаасушаныя даліны i нізіны між палёў i шырокія лугі каля рэк. Асабліва неабсджныя яны каля Прыпяці. Паплавы з густой i высокай травою чаргуюцца тут з доўгімі' азёрамі i старыкамі, з зарослымі кустоўем нізінамі. Пасля касавіцы ўсе паплавы густа застаўлены звычайна высокімі палескімі стажкамі сена. У мінулым стажкі звозілІ з луга толькі зімою, таму што ўлетку i ўвосень дабрацца да іх на кані з возам было немагчыма. A зімою ўсё сяло, як толькі добра ўляжадца снег i возьмуцца маразы, таптала асноўную дарогу на луг, часта праз мокрый, з вадой над снегам мясціны. Такія мясціны, калі на іх растаптаць снег да вады, хутка прамярзалі, i тады па іх можна было пракладвадь дарогу на санях. Нарыхтоўвалі сена, у прыватнасці жыхары вёсак па Сцвізе, таксама на балотах у лесе за дзесяткі кіламетраў ад вёскі. Нарыхтоўка сена на балотах ды часта i каля ракі праводзілася амаль заўсёды па вадзе. Скошаную траву насіламі выносілі на сухія мясціны. Праца гэта была цяжкай i небяспечнай для здароўя, не гаворачы ўжо пра пакуты, якія даводзілаея дярпець i людзям i скаціне ад безлічы сляпнёў, аваднёў, камарэчы i машкары. Незвычайная i, можа, нават у пэўным сэнсе унікальная была на Тураўшчыне ў мінулым свінагадоўля. Свінні мясцовых жыхароў утрымліваліся ў хляве звычайна толькі зімою. Пры гэтым у кожнага гаспадара была старая мацёра i два-тры парсючкі. Увесну ж увесь свіны статак на лодцы або сваім ходам адпраўляўся ў лес. Недзе сярод лясных абшараў гаспадар меў спрадвечнае або выбранае месца, куды i завозіў або заводзіў сваіх свіней. Гэта быў звычайна сухі астравок каля балота
Дадатковыя словы
зяўлялася
9 👁