Тут гаспадар пакідаў статак да самай зімы. Свінні на чале з мацёрай абжывалі яго, здабывалі сабе ўсё неабходнае для жыцця. Гаспадар толькі час ад часу наведваўся да свіней. Ды i то толькі дзеля таго, каб яны не адвыклі ад яго зусім. Ен прыносіў Ім якіх-небудзь ласункаў, нейкі час заставаўся каля іх. Звязвала яго ca статкам мацёра, якая больш за іншых ведала гаспадаpa. Мацёра тут прыводзіла парасят. A позна ўвосень гаспадар адпраўляўс я па свой статак у лес i прыводзіў яго дадому з дапамогай той жа старой мадёры. Разам з добра ўкормленымі парсюкамі, якія былі адпраўлены ў лес вясною, бегла чарада маладняку. 3 вялікай увагай адносядца жыхары Тураўшчыны да птушкагадоўлі. Асабліва многа трымаюць вадаплаўных птушак — гусей i качак. Гадуюцца гэтыя-птушкі пераважна самі. Звычайна малых гусянят i качанят, як толькі яны крыху падужаюць, разам ca старымі птушкамі вывозяць за раку на якое-небудзь возера або заточыну i пакідаюць там на ўсё лета. Ніякага прыгляду яны там не маюць i абыходзяцда тым, што здабудуць самі. Глыбокай восенню птушак заганяюць дадому. A калі ў каго за важака ў чарадзе добры стары гусак ці качар, то яе не трэба i заганяць. Ен прывядзе дадому сваю параду сам. Таму, напрыклад, добрага гусака гаспадары вельмі цэняць, i жыве ён у іх некалькі гадоў. У мінулым вельмі пашырана было збіранне яек дзікіх вадаплаўных птуціак (кошканне), якіх было тут безліч, a таксама лоўля качыных падлёткаў. Іх гадавалі ў двары ў спецыяльных загонах. Качынае мяса вялілі ў запас. Важнае месца сярод заняткаў мясцовага насельніцтва займала раней рыбалоўства. Гэта быў дадатковы промысел кожнай сям'і. Рыба ў тым ці іншым выглядзе заўсёды была на стале ў мясцовага жыхара. Лавілі рыбу пераважна стаўнымі лавушкамі з лазовых дубцоў або з еамаробнага сеткавага палатна. Асабліва пашыраным быў лоў уюноў. Сушаныя ўюны былі прадметам мясцовага гандлю i нават экспарту. Нарэшце, варта адзначыць i некаторыя новыя сучасныя віды заняткаў мясцовых жыхароў Тураўшчыны. Няпоўная занятасць насельніцтва ў сельскай гаспадарды абумовіла ўзнікненне i пашырэнне своеасаблівага адыходніцтва мужчын — выезд іх па найму на сезонныя будаўнічыя работы ў раёны цаліны i ў іншыя мясціП
Дадатковыя словы
кбшканне, сямі
9 👁