ны нашай краіны, ці, як тут гавораць, на ўкраіны. A жанчыны ў заходняй частцы Тураўшчыны на прысядзібных участках займаюцца кветкаводствам. 3 насеннем садовых кветак яны выязджаюць у розныя гарады краіны веснаваць (або на весну), гэта значыць гандляваць ім. Тураў зараз — звычайны гарадскі пасёлак. Вёскі ж на Тураўшчыне ў болынасці даволі вялікія i мнагалюдныя. Ад мінулага захавалася раскіданае размяшчэнне хат у старых частках вёсак, вялікая колькасць завулкаў, вулак, вулачак. Гэта абумоўліваецца часта мікрарэльефам месца паселішча, a таксама i традыцыямі. Дзеці раней будаваліся па магчымасді на сядзібе ў бацькоў. Зразумела, што фізіка-геаграфічныя асаблівасці Tyраўшчыны, спецыфіка гаспадарчых заняткаў Грозных спрадвечных (i новых) дадатковых промыслаў мясцовага насельніцтва, як i многія цікавыя асаблівасці яго традыцыйнага побыту i духоўнай культуры, знайшлі свой адбітак у лексіцы мясцовай гаворкі. Гэта лексіка добра захавалася яшчэ ў памяці мясцовых людзей, ужываецца ў зносінах. Праўда, у залежнасці ад размяшчэння вёсак на тэрыторыі Тураўшчыны, а таксама ў залежнасці ад вытворчых i іншых вясковых традыдый розныя функцыянальныя пласты слоў слоўніка мясцовай гаворкІ ў розных вёсках выступаюць, натуральна, неаднолькава. У тэрытарыяльных дыялектных адносінах Тураўшчына з'яўляецца заходняй ускраінай усходнепалескай дыялектнай зоны. На захадзе, па Гарыні, яна мяжуе з заходнепалескімі, або брэсцка-пінскімі, гаворкамі. Яны, як вядома, займаюць асобае становішча ў сістэме беларускіх народных гаворак, i гэта дыялектная мяжа з'яўляецца тут таксама, як i ў іншых месцах, досыць прыкметнай i выразнай, асабліва ў адносінах фанетыкі i марфалогіі. Лексічнае супрацьпастаўленне гаворак па гэтай мяжы таксама мае месца, але яно болын сцёртае i размытае ў выніку вельмі цеснай сувязі сумежнага насельніцтва Тураўшчыны i заходнепалескай дыялектнай зоны. Заходняя частка Тураўшчыны ўваходзіць у склад Столінскага раёна Брзсцкай вобласці, асноўная частка якога — левабярэжжа Гарыні з насельніцтвам заходнепалескай дыялектнай прыналежнасці. Акрамя таго, адзначаная частка Тураўшчыны была болып звязана з заходнім Налессем i раней, у прыватнасці да
Дадатковыя словы
зяўляецца
14 👁