г. Сучасная мяжа Столінскага раёна праходзіць на Тураўшчыне па былой дзяржаўнай граніцы паміж СССР i Полынчай да 1939 г. Дарэчы, следам гзтай былой адасобленасці заходняй часткі Тураўшчыны ад ўсходняй з'яўляецца не толькі прыкметная пашыранасць тут заходнепалескіх лексічных рэгіяналізмаў, але i ўжыванне паасобных лексічных запазычанняў з польскай мовы, якіх не ведаюць на ўеходзе Тураўшчыны. У памяці жыхароў заходняй часткі Тураўшчыны больш захавалася таксама i традыцыйная лексіка мясцовай гаворкі. Тэрытарыяльныя дыялектныя (i этнаграфічныя) адносіны Тураўшчыны з усходнім Палессем патрабуюць спецыяльнага вывучэння. Аднак, грунтуючыся на матэрыяле сучаснай беларускай лінгвагеаграфіі («Дыялекталагічны атлас беларускай мовы», 1963), а таксама на матэрыялах папярэдняга знаёмства нашай трупы з гаворкамі бліжэйшага наваколля на поўнач i ўсход ад Тураўшчыны, можна адзначыць, што прыкметнай дыялектнай мяжы паміж тураўскай гаворкай i гаворкамі ўсходняга Палесся не існуе. Болып таго, некаторыя суседнія вёскі на поўнач ад Тураўшчыны (за Прыпяцдю) узніклі ў выніку прасоўвання на поўнач насельніцтва з яе межаў. Крыху болып складаным з'яўляецца пытанне аб адносінах паміж гаворкай i насельніцтвам Тураўшчыны i яго ўсходнімі i паўднёвымі суседзямі. Мясцовыя жыхары Тураўшчыны называюць іх, як звычайна, палешукамі. Але самі сябе да палешукоў яны не адносяць. У адрозненне ад палешукоў жыхары Тураўшчыны маюць традыцыйную назву замшукі. Паводле мясцовай легенды, гэты мікраэтнонім звязан па паходжанню ca словам замак. Праўда, корань назвы падказвае, што хутчэй за ўсё насельніцтва Тураўшчыны атрымала яе ад суседзяўпалешукоў па асаблівасці размяшчэння ў адносінах да іх. Паўднёвых i ўсходніх суседзяў адмяжоўвала раней ад Тураўшчыны не толькі Сцвіга, але i вялікія лясныя абшары з мохавымі балотамі. Такім чынам, мікраэтнонім замшукі сведчыць, трэба думаць, толькі аб тэрытарыяльным супрацьпастаўленні насельніцтва Тураўшчыны палешукам. Але само існаванне гэтай адасабляльнай уласнай назвы жыхароў Tyраўшчыны i яе мясцовае тлумачэнне, якое падкрэслівае пэўную сацыяльна-эканамічную адасобленасць замшу
Дадатковыя словы
зяўляецца
14 👁