Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
кду у мінулым, мае, відаць, пад сабой i некаторъш этна* графічныя i дыялектныя падставы. Сапраўды, па словах мясповых старажылаў, жыхары Тураўшчыны адрозніваліся ў мінулым перш за ўсё некаторымі асаблівасцямі ў побыце i культуры. Яны вылучаліся адзеннем, мелі пэўныя адметнасці ў выкананні традыцыйных абрадаў.і звычаяў i інш. Указваюць таксама старажылы i на паасобныя адрозненні ў гаворцы (y прыватнасці, у назвах паасобных прадметаў старога побыту). Але зараз гзта толькі звесткі-ўспаміны, якія патрабуюць, зразумела, спецыяльнага вывучэння. Мясцовыя слоўныя багацці здабываліся рознымі шляхамі i спосабамі. Выкарыстаны былі перш за ўсе вядомыя навуковыя дапаможнікі для збірання лексікі— апытальнікі, праграмы i інш. Нямала было падрыхтавана рабочых апытальнікаў самімі збіральнікамі як у сувязі з асабістай навуковай цікавасцю да тых ці іншых бакоў народнага слоўніка (лексіка заняткаў, промыслаў, звычаяў людзей), так i ў сувязі з неабходнасцю дадатковага i болып 'дэталёвага выяўлення таго ці іншага пласта лексікі мясцовай гаворкі (некаторых часцін мовы, напрыклад прыслоўяў, прыметнікаў). Апрацоўваліся таксама ў выглядзе апытальнікаў выбаркі паняццяў, спісы елоў, якія рабіліся на аснове знаёмства з зтнаграфічнымі апісаннямі Палесся, фальклорнымі зборамі, слоўнікамі i інш. Былі выкарыстаны, нарэшце, для падрыхтоўкі рабочых апытальнікаў невялікія вьь баркі ўсходнепалескіх рэгіянальных слоў ca студэнцкіх дыялекталагічных назіранняў, сабраных T. C. Янковай (Гомельскі дзяржаўны універсітзт) i С. A. Грыгор'евым (Гродзенскі дзяржаўны універсітэт). Апытальнікі i падобныя да іх метадычныя апрацоўкі тых ці іншых матзрыялаў для правядзення гутарак выкарыстоўваліся, зразумела, для інтэнсіфікадыі працы па выяўленню лексікі. Але не менш прадуктыўнымі былі таксама i пасіўныя назіранні над жывой мовай мясцовых жыхароў. I не толькі таму, што апытальнікамі, якімі яны дэталёвымі ні былі б, нельга поўнасцю ахапіць слоўнік гаворкі, але i ў сувязі з тым, што атрыманае пры дапамозе прамога пытання слова ніколі не будзе выглядаць так ярка, паўнакроўна i выразна, як у кантзксце натуральнага выразу, у звычайным змястоўным сказе з вольнай гутаркі або апавядання ці выказвання мясцовага чалавека. Пераважна шляхам прасейвання нашых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грыгоревым, кдў
10 👁
 ◀  / 257  ▶