Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
размоў з мясцовымі жыхарамі, a таксама i іх гутарак паміж сабой была атрымана дзеяслоўная лексіка. Спробны апытальнік па выяўленню дзеясловаў, складзены падобна да апытальнікаў па найменнях прадметаў, аказаўся малаэфектыўным дапаможнікам. Прасейваліся таксама i значныя магнітафонныя запісы размоў i апавяданняў мясцовых жыхароў. Нарэшце, пасля некаторага накаплення матэрыялу пачала выкарыстоўвацда ў збіральніцкай працы ł сама картатэка. Складаліся рэестры слоў, якія патрабавалі дадатковага вывучэння, удакладнення або ілюстравання, устанаўліваліся спосабы мясцовага словаўтварэння для выяўлення іх лексічнай прадуктыўнасці i інш. Дарэчы, такое выкарыстанне картатэкі намячалася ўжо ў самым пачатку яе стварэння. На першым этапе нашай збіральніцкай працы праводзілася не толькі рэгістрацыя словаўжыванняў (гэта значыць слоў у сказах), але i асобных слоў без кантэксту. У пачатку збіральніцкай працы мы разлічвалі на актыўны ўдзел у ёй мяецовых настаўнікаў. Асабліва прыемным было знаёмства з M. E. Бруем, старэйшым мясцовым настаўнікам у Тураве i выдатным, знаўцам Tyраўшчыны i яе гаворкі. У свой час ён быў адным з актыўных карэспандэнтаў А. Я. Крукоўскага, краязнаўцы i складальніка «Краёвага слоўніка Мазыршчыны» (яго рукапіс загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны). M. E. Бруй даслаў ў картатэку Тураўскага слоўніка каля 200 цікавых картак на мясцовыя словы з тлумачэннямі, а таксама каштоўны матэрыял па анамастыцы Тураўшчыны. Але, на вялікі жаль, у 1977 г. яго не стала. Даслала невялікі матэрыял для картатэкі таксама настаўніца з в, Хільчыцы М. Л. Кацэвіч, а былы дырэктар Хільчыцкай СШ Ф. С. Санец — магнітафонны запіс размоў i апавяданняў мясцовых жыхароў. Атрымана была невялікая падборка экспрэсіўнай лексікі ад М. А. Дарошкі з в. Верасніца (зараз навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства АН БССР), які выязджаў i ў экспедыцыю на Тураўшчыну. Выкарыстан таксама для картатэкі добра апрацаваны запіс каля трох дзесяткаў мясцовых слоў, зроблены настаўніцай з в. Кароцічы К. I. Кудласевіч. Нарэшце, праведзена выбарка з дзвюх цікавых апрацовак мясцовай лексікі, характэрнай для в. Пагост, якія апублікаваны ўраджэнцам гэтай вёскі M. A. Cacкевічам (Жывое слова. Мн., 1978; Народная словатвор
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 257  ▶