Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
часць. Мн., 1979). M. A. Саскевіч (ён з'яўляецца навуковым супрацоўнікам Інстытута фізікі АН БССР), а гаксама часткова M. A. Дарошка i настаўнік з в. M. Maлешава А. M. Клімовіч з'яўляліся кансультантамі пры праверцы i дапрацоўды падрыхтаваных на аснове картатэкі слоўнікавых артыкулаў для першага тома слоўніка i папоўнілі некаторыя артыкулы ілюстрацыямі. Яшчэ ў самым пачатку працы па збіранню лексічных матэрыялаў для Тураўскага слоўніка паўстала пытанне аб тым, што павінен будзе ўключаць гэты слоўнік i наогул які будзе яго характар. Мы былі перакананы, што па свайму лексічнаму складу гэты слоўнік павінен быць поўным зборам мясдовай лексікі. Але мы досыць выразпа ўсведамлялі таксама i тое, што ён павінен быць i ў нейкай ступені дыферэнцыяльным зборам бытуючых зараз слоў у мясцовай гаворцы Тураўшчыны, нейкай абгрунтаванай з навуковага i практычнага боку іху выбаркай з усяго таго разнастайнага i рознасістэмнага лексічнага арсеналу, якім карыстаюцца зараз у сваіх зносінах мясцовыя жыхары Тураўшчыны. Мы спыніліся на поўным слоўніку так званай традыцыйнай лексікі. Гэты тып слоўніка адной гаворкі найболыд адпавядае, як нам здаецца, тым навуковым i практычным задачам, якія падобныя працы павінны вырашаць. Пад традыцыйнай лексікай гаворкі мы маем на ўвазе словы, на якія ўказвае азначэнне назвы. Гэта ўся характэрная для гаворкі спрадвечная або досыць старая лексіка. Сюды адносяцца перш за ўсё словы, якія складаюць дыялектную лексічную аснову гаворкі. Гэта як бы яе лексічная спадчына, або той лексічны фонд, які з'яўляецца агульным з іншымі гаворкамі, прыналежнымі да той жа дыялектнай сістэмы, што i яна сама. Да традыцыйнай лексікі адносяцца таксама ўласныя, характэрныя толькі для яе лексічныя набыткі гаворкі, яе лексічная экзотыка. Гэта ў першую чаргу словы, з'яўленне якіх было абумоўлена або ўнутранымі семантыка-словаўтваральнымі перабудовамі i разгортваннем слоўнікавай сістэмы гаворкі, або ўзаемадзеяннем яе з суседнімі гаворкамі, а таксама розныя структурна ізаляваныя лакалізмы. Нарэшце, да традыцыйнай лексікі ёсць пэўныя падставы адносіць i лексічныя набыткі гаворкі з наддыялектных моўных сістэм, якія на яе ўздзейнічалі або ўздзейнічаюць зараз, але толькі та
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўленне, зяўляецца, зяўляліся
14 👁
 ◀  / 257  ▶