кія, якія адаптаваны i трансфармаваны ў гаворцы ў адпаведнасці з яе семантыка-словаўтваральным ладам. Інакш кажучы, гэта дастаткова старыя лексічныя запазычанні з літаратурных моў. Падобны тып поўнага даведніка па лексіцы гаворкі Тураўшчыны быў абран таму, што ён, па-першае, дае магчымасць раскрыць яе слоўнікавы склад як пэўную сістэму, што вельмі важна, зразумела, з розных пунктаў погляду. I, па-другое, таму, што гэты слоўнік павінен з'яўляцца базай для лексікаграфічнай працы i лексікалагічных доследаў ва ўсходнепалескай дыялектнай зоне наогул. На яго аснове можна праводзіць, у прыватнасцц выяўленне мясцовых (занальных) лексічных тэрытарыяльных супрацьпастаўленняў, у адносінах да яго могуць стварацца агульныя зборы ўсходнепалескіх рэгіяналізмаў i інш. Акрамя гэтага, мелася на ўвазе i такая вельмі істотная акалічнасць, што гаворка Тураўшчыны, як i ўсе гаворкі ўсходняга Палесся, знаходзіцца на перыферыі сучаснай беларускай дыялектнай мовы, сумежнай. з украінскай дыялектнай мовай, i любы іншы від даведніка па яе лексіды мог бы даць не зусім правільнае ўяўленне аб асаблівасцях яе слоўнікавага складу. «Тураўскі слоўнік» з'яўляецца звычайным алфавітным каталогам елоў. У рэестры слоўніка падаюцца невытворныя i вытворныя словы, за выключэннем памяншальных назоўнікаў. Гэтыя назоўнікі пададзены ў артикулах на словы, ад якіх яны ўтвораны. Уключаны ў рэестр словы, якія выступаюць толькі ў складзе ўстойлівых словазлучэнняў. Нарэшце, у рэестр слоўніка змешчаны традыцыйныя мясцовыя воклічы i выгукі (звароты да свойскіх жывёл). Не выносяцца ў алфавіт розныя рэгулярныя фанетычныя варыянты слоў. Усе яны змяшчаюцца ў адным слоўнікавым артикуле. Загалоўным словам у такім apтыкуле выступае варыянт з найболын характэрнымі для гаворкІ Тураўшчыны фанетычнымі асаблівасцямі. Усе астатнія фанетычныя варыянты падаюцца ў {люстрациях. Абагульняюцца таксама, як правіла, у адным слоўнікавым артыкуле фанетычныя варыянты слоў, якія адрозніваюцца гукавымі неадпаведнасцямі нерэгуляркага характару (неабумоўленыя неадпаведнасці ў характары галоснага або зычнага гука i інш.). Абагульненне нерэгулярных фанетычных варыянтаў слоў выклі2. Зак
Дадатковыя словы
зяўляецца, зяўляцца
8 👁