кана тым, што іх узнікненне звязана або з рознымі мясцовымІ індывідуальнымі адхіленнямі ад пашыранай фанетычнай рэалізацыі падобных слоў, або з неаднастайнай інтэрпрэтацыяй рознымІ збіральнікамі іх гукавога афармлення пры запісе. Загалоўкам у падобных артикулах выступав найбольш пашыраны або иайбольш характэрны варыянт слова. Аетатнія варыянты падаюцца непасрэдна пасля яго. У адным слоўнікавым артикуле абагульняюцца i варыянты слова ў адносінах месда націску. Але ў такіх выпадках замест пералічэння варыянтаў слова па націску ў загалоўным напісанні слова адзначаюцца ўсе гадосныя, якія могудь быць пад націскам у яго варыянтах. Абагульняюцца, нарэшце, у адным слоўнікавым артыкуле амонімы. Такое абагульненне зроблена па многіх вядомых лексікаграфічных прычынах. Але самае галоўнае тое, што гэта было зручна нам з практычндга пункту погляду. Тым больш што спосаб падачы амонімаў у дыялектных слоўніках не мае якога-небудзь прынцыпова важнага значэння для тых, хто імі карыстаецца. Добра падрыхтаваны па гэтаму лексікалагічнаму пытанню чытач без цяжкасцей i, можа, нават з большым доспехам, чым гэта маглі зрабіць мы, разбярэцца у матэрыяле такіх слоўнікавых артыкулаў сам, калі яму гэта спатрэбіцца. Характарыстыка ч:лова ў слоўніку пачынаецца ўказаннем на яго прыналежнасць да той ці іншай часціны мовы i заканчваецца ілюстрацыямі. Прыналежнасць слова да часціны мовы адзначаецца пэўнай паметай. Паметы выкарыстоўваюдца ў агульнапрынятым зараз скарочаным выглядзе (гл. спіс скарачэнняў). Адзначым толькі, што ў некаторых слоўнікавых артикулах падаюцца дадаткова паасобныя формы слова або нават уся парадыгма яго форм. Аднак гэта робіцца толькі для тых слоў, якія характарызуюцца выключнай своеасаблівасцю якой-небудзь сваёй формы або ўсёй парадигмы форм. Пасля марфалагічных памет падаюцца паметы, якія ўказваюць на функцыянальны або стылявы статус слова. Але гэтыя паметы адносна рэдкія ў слоўніку. Яны выкарыстоўваюцца толькі ў тых выпадках, калі падобная спецыфіка слова не падкрэсліваецца пры тлумачэнні. Семантыка слоў раскрываецца ў слоўніку звычайна пры дапамозе тоеснага слова беларускай літаратурнай
9 👁