Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
мовы з той ді іншай агаворкай іншы раз адносна канкрэтнай меры семантычнай тоеснасці мясцовага слова i яго агульнанароднага адпаведніка, калі гэта было патрэбна. Больш разгорнутыя тлумачэнні семантыкі маюць словы, да якіх немагчыма было падабраць тоесныя літаратурныя словы. Вылучаюцда, як звычайна, адназначныя i мнагазначныя еловы. Значэнні. мнагазначных слоў нумаруюцца арабскімі лічбамі. Пры гэтым спачатку падаюцца асноўныя, першасныя значэнні, a потым розныя другасныя (пераносныя, метафарычныя, экспрэсіўныя i інш.). Кожнае значэнне мнагазначных слоў ілюструецца, калі ёсць магчымасць i патрэба, асобна. Разам з тым рад слоў у слоўніку мае такое ж тлумачэнне, як i мнагазначныя словы, але вылучаныя характарыстыкі іх семантыкі (часцей за ўсё ўказаннІ на іх прадметную або паняційную аднесенасдь) не маюць лічбавай нумарацыі. РобІцца гэта ў тых выпадках, калі наяўны матэрыял па сваёй стракатасці i няпэўнасці не дае магчымасці для прынядця пэўнага рашэння аб семантычнай структуры слова. Гэта, з аднаго боку, словы, якія неаднолькава былі растлумачаны пры рэгістрацыі збіральнікамі ў розных месцах Тураўшчыны, i, з другога — словы з натуральнай семантычнай няпэўнасцю i невыразнасцю, якія нярздка трапляюцца ў гаворках. Словы i іх значэнні ілюструюцца пераважна адным або некалькімі прыкладамі на іх ужыванне. Гэта, як правіла, сказы, запісаныя ў час гутарак з мясцовымі жыхарамі або пры назіранні за іх размовамі. Выкарыстоўваліся i сказы з гутарак i апавяданняў, запісаных на магнітафоне. Для ілюстрацый адбіраліся з картатзкі па магчымасці найбольш удалыя i змястоўныя сказы. Гэта сказы, у якіх знайшла адбітак якая-небудзь цікавая інфармацыя аб наваколлі, побыце, звычаях, адносінах людзей, мясцовых з'явах жыцця, а таксами прымаўкі, прыказкі, прыкметы, загадкі, звычаі i г. д. Пасля прыкладаў, якія маюць непасрэдныя адносіны да фальклоРУ» У дужках адзначаецца прыналежнасць іх да пэўнага фальклорнага жанру (прымаўка, прыказка, з песні i г. д.). Загадкі падаюцца з йдгадкамі, прытым, як правша, у артыкулах на словы, якія выступаюць адгадкай. Аднак некаторыя словы ў слоўніку не маюць ілюстрацый. Гзта пераважна розныя тэрміны, наменклатурныя назвы, назвы дэталей i частак прылад i, нарзшце, па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявах
14 👁
 ◀  / 257  ▶