Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
асобныя словы з вузкай сферай ужывання. Яны не маюдь, на нашу думку, асаблівай патрэбы ў ілюстрацыях, да таго ж зарэгістраваныя прыклады іх ужывання з'яўляюцца часта проста невыразным тлумачэннем іх значэння або апісаннем прадмета, да якога яны адносяцца. Падобныя ілюстрадыі толькі дубліравалі б тлумачэнне значэння слоў. Кожная ілюстрацыя ў слоўніку пашпартызуецца — пасля яе падаецда назва вёскі, дзе яна запісана. У канцы многіх слоўнікавых артыкулаў змяшчаюдда розныя ўстойлівыя фразеалагічныя выразы, якія маюць у сваім складзе пераважна ў якасці галоўнага кампанента загаловачнае слова артыкула. Гэтыя выразы маюць свае тлумачэнні i пашпартызаваныя ілюстрадыі. У паасобных слоўнікавых артикулах у самым канцы падаюцца кароткія этнаграфічныя звесткІ, звязаныя з прадметам або з'явай, якую называе слова. Яны неабходны як для болыи глыбокага разумения семантыкі слова, так i для некаторага знаёмства з тымі традыцыяmi i звычаямі, якія стаяць за гэтым словам. Фанетычнае аблічча загалоўных слоў i лексічных сродкаў у ілюстрацыйных прыкладах перадаецца ў слоўніку сродкамі беларускага дісьма з адлюстраваннем спецыфікі мясцовага маўлення ў той меры, у якой гэта магчыма было зрабІдь (i патрэбна з лексікаграфічнага пункту погляду). Але напісанні адлюстроўваюць усё ж важнейшыя асаблівасці маўлення (за выключением наяўнасці ў пэўных лексіка-граматычных умовах вузкіх, або закрытых, галосных [ё], [6]). У канцы кожнага тома «Тураўскага слоўніка» змяшчаюцца ўзоры мясцовай мовы розных жанраў. Большасць тэкстаў падрыхтавана на аснове магнітафонных запісаў. Тексты маюць дзве асноўныя задачы. Яны, па-першае, з'яўляюцца арганічнай часткай слоўніка, дапаўняючы яго ілюстрацыйным матэрыялам. Тэксты даюць магчымасць болыд дэталёва паказаць, у прыватнасці, значение i ўжыванне службовых слоў, займеннікаў, многіх ужывальных мнагазначных дзеясловаў i іншай падобнай лексікі, якую вельмі цяжка выразна i ўсебакова раскрыць у межах слоўнікавага артыкула. Па-другое, тексты знаёмяць з асаблівасцямі сінтаксісу гаворкі. Зразумела, яны маюць цікавасць i з боку свайго зместу i формы як народныя творы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявай, зяўляюцца
13 👁
 ◀  / 257  ▶