Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
цягам часу сюды пачалі дабірацца i далёкія «госці» ca сваімі таварамі, што садзейнічала ператварэнню подобных пунктаў у гандлёва-эканамічныя цэнтры. Нарэшце, такія цэнтры з'яўляліся зручнымі i прыцягальнымі мясцінамі для рознага роду ахвотнікаў да панавання i багатых данін. Дарэчы, i назвы паасобных старажытных пунктаў, якія мелі важнае значэнне ўтэтым кутку Палесся яшчэ ў дафеадальныя часы, i мінулая тапаграфія Турава як буйнога феадальнага палескага цэнтра дзенідзе праглядваюць у сучаснай айканіміі Тураўшчыны. Так, назвы вёсак Сямігосцічы на Прыпяці i Пагост у вусці Сцвігі—- гэта, безумоўна, своеасаблівыя «помнікі» агульных назваў існаваўшых тут даўніх пунктаў абмену i гандлю, назвы вёсак Старажоўцы, Сямурадцы на левым беразе Сцвігі, a таксама Дварэц, Талмачава, Чэрнічы сведчаць, відаць, аб размяшчэнні розных саслоўнагаспадарчых частак былога мясцовага феадальнага цэнтра (мясцовыя легенды звязваюць, у прыватнасці, назву Чэрнічы з манастыром, назву Старажоўцы — з ахоўным пунктам на Сцвізе, Сямурадцы— з «радаю» князя, Талмачава — з «талмачамі»-перакладчыкамі князя, Дварэц — гэта, як вядома, пашыраная ў мінулым у буйных феадальных уладаннях назва гаспадарчага двара). Між іншым, такому ўяўленню аб старажытным Тураве як адміністрацыйна-эканамічным цэнтры, які выступаў у выглядзе сістэмы паасобных частак, размешчаных у розных месцах Тураўшчыны, адпавядае вядомае тут паданне пра нейкі горад Хіль, які быццам бы існаваў у гэтым кутку Палесся ў вельмі далёкім мінулым (з ім звязваецца, дарэчы, назва в. Хільчыцы). Паводле падання, гэты легендарны папярэднік Турава займаў амаль усю тэрыторыю Тураўшчыны ад Сцвігі да Прыпяці. Ды i ўласная назва Тураў была звязана, відаць, першапачаткова не з вядомым асобным пунктам у гэтым кутку, a адносілася да ўсёй мясціны ў цэлым. Тлумачаць назву Тураў па-рознаму. Адны бачаць у яе аснове найменне старажытнай дзікай жывёлы тур, другія— уласнае імя Typ i інш. Але паходзіць яна, напэўна, ад назвы не існуючай ужо зараз пратокі Тур, якая адыходзіла некалі дзесьці ад Прыпяці, праходзіла, як можна меркаваць, праз Тураўшчыну i ўпадала ў Сцвігу каля яе вусця. Як выявілася, рэшткі гэтай пратокі захаваліся яшчэ пад назвай Тур каля в. Пагост (гл. тэкст «Дзяды расказвалі» ў канцы выпуска). Назва Тураў замацава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляліся
11 👁
 ◀  / 257  ▶