зоны, i для выяўлення ўнутрызанальных лексічных адрозненняў. Апорны мікрараён лексікаграфічнай прады вызначаўся ў выніку знаёмства з гаворкамі розных куткоў ycходнепалескай дыялектнай зоны ў час экспедыцый па збіранню матэрыялаў для «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963), для Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа па нраграме палескіх экспедыцый Інстытута славяназнаўства АН СССР i Інстытута мовазнаўства АН БССР пад кіраўніцтвам M. I. Талстога i інш. Канчаткова ён быў вызначан у 1966 г. Такім умоўным «цэнтрам» усходнепалескай дыялектнай зоны быў абран Тураў i бліжэйшыя да яго вёскі. У гэтым годзе трупа супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства АН БССР абследавала для Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа гаворку в. Запясочча каля Турава i азнаёмілася з гаворкамі Турава i некаторых навакольных вёсак. А наступным летам тут працавала першая трупа збіральнікаў матэрыялаў для картатэкі лексікі апорнага мікрараёна — картатэкі слоўніка Тураўшчыны. Падстаў для абрання Турава i навакольных вёсак у якасці асноўнай базы для стварэння найболын поўнай лексічнай картатэкі па ўсходнепалескай дыялектнай зоне было дастаткова. Тураў — адзін з найболын старажытных усходнеславянскіх гарадоў. Як сталіца вядомага i значнага раннеўсходнеславянскага княства на Палессі ён упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 980 г. Зразумела, што заснаванне Турава, a тым болын асваенне ўсходнімі славянам!, у прыватнасці старажытнымі дрыгавічамі, гэтага кутка Палесся адбылося значна раней. Сярод родаплемянных дрыгавічоўскіх тэрытарыяльна-гаспадарчых аазісаў, якія былі параскіданы ў старажытнасці па Палессю, гэты куток вылучыўся тады не выпадкова. ён знаходзіўся ў вельмі выгадным для таго часу становішчы. Тут Прыпяць прымае чатыры самыя буйныя свае гірытокІ — Случ i Лань (мясц. Лана) з поўначы i Сцвігу i Гарынь (мясц. Горынь, Горын) з поўдня. Натуральна, што адрэзку Прыпяці паміж вусцямі адзначаных прытокаў гэта надавала ў мінулым асаблівае значэнне. Тут, відаць, з сівой даўніны ў зручных пунктах (месцах) па рацэ адбываліся сустрэчы насельніцтва з розных мясцін Палесся i ажыццяўляўся абмен прадметамі іх тагачаснай вытворчасці i здабыткамі промыслаў
11 👁