Старонка 80
◀ / 257 ▶
бра, дзёубае. А кіша, кіш! Там жа. Ужэ бра покорміла свінья! Цераблічы. Да подай бра коўша Кароцічы. Пугач махіна бра а ніяк не боіцца. Запясочча. БРАГА ж. Брага. От бра брага, шо й лучына тухне, будзе горэлка добра. М. Малешава. БРАЖНІК м. 1. Частка самагоннага апарата. Бражнік. Цераблічы. 2. П'яніца. Ужэ берэ без чусцвія горэлку, настояшчы бражнік. В. Малешава. БРАЖНІЦА ж. Пражэрлівая жывёла. В. Малешава. БРАЖНЫ, БРАЖНІ прым. 1. Бражны. Бражны дух пошоў по хаці от ягод, от варэнья. М. Малешава. 2. Пражэрлівы. От бражная корова. В. Малешава. БРАЖЫЦЦА незак. Брадзіць, кіснуць. Бражыцца. Чэрнічы. Бражацца яблука на сок. М. Малешава. БРАЖЫЦЬ незак. 1. Брадзіць, кіснуць. З настойкі каліны можно оп'янець, бо вона бражыла. Хачэнь. Кампот почаў бражыць. Верасніца. 2. Піць гарэлку. Седзіць і бражыць горэлку. М. Малешава. 3. Пахнуць гарэлкаю. От ёго бражыць, хоць ты закусіць давай, як дыхне. Верасніца. БРАЗКАЦЦА незак. 1. Бразгацца, стукацца. Ведро бразкаецца на возі. Верасніца. 2. Лаяцца, плявузгаць. Не хочэцца бразкацца з ім. В. Малешава. БРАЗКАЦЬ незак. 1. Бразгаць, ляпаць. Докуль ты будзеш ведром бразкаць, перэстань! М. Малешава. Прыдзержвай клямку, шо ты там бразкаеш ею! Пагост. 2. Балбатаць. Шчо ты бразкаеш, ек звонец! М. Малешава. БРАЗКОНЕЦЬ незак. Бразгатаць. Да бразконяць тые шпоры! Запясочча. Коні лецяць, а джынджакі бразконяць. Мачуль. БРАЗКОТ м. Бразгат. В. Малешава. БРАЗКОТКА ж. Бразготка (у бубне, на вупражы і інш.). Запясочча. БРАЗКОТЛІВУ прым. Балбатлівы. В. Малешава. БРАЗКОЦЕНЬЕ н. Бразгат. От бразкоценье развела вёдрамі ні свет ні зора — спаць не дае. Верасніца. БРАЗКОЦЕЦЬ незак. Бразгатаць. Верасніца. БРАЗНУЦЦА зак. Бразнуцца, пляснуцца. В. Малешава. БРАЗНУЦЬ зак. Бразнуць. Шашку скінуў і бразнуў об подлогу так, шо звон пошоў. М. Малешава. БРАЗЧАЦЬ незак. Бразгатаць. М. Малешава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
◀ / 257 ▶