Старонка 79
◀ / 257 ▶
ўрэжэ — і нішчо. М. Малешава. Памянш. бочалочка. М. Малешава. БОЧАНКА, БОЧОНКА ж. Бочачка. Чэрнічы. Бочонка. М. Малешава. БОЧ'Е н. зб. Бакі. Боч'е вушэй клуба ў товара, так понаедаліса. М. Малешава. БОЧКА ж. Бочка. Бочка з клёпок, а кадоубы не. Бярэжцы. О, бочка насыпная! — По крайні меры чоловек, харчэ не пропалі на мне! М. Малешава. У ёго дочок, так п'яць бочок, і ўсе тоўстые да гладкіе (прыказка). Аздамічы. 2. Канец, смерць, пагібель. Поношу разоў два (кофту) да ей будзе бочка. Луткі. △ Бочкі качаць. Нагаворваць. Зноў почалі на ее бочкі качаць. Хачэнь. Памянш. бочэчка. Поўна бочэчка віна, а ні дзірочкі, ні дна (загадка). Ейцо (адгадка). Верасніца. Поўна бочэчка мукі, а зверху жукі (загадка). Попел і вуголь (адгадка). Хачэнь. БОЯЗНО прысл. Боязна, страшна. Боязно у хаці седзець. Дварэц. БОЯРЫ, БОЯРЫЕ мн. Вясельныя госці. Прыехало сем сот бояроў на мой двор. Познай, познай, дзеўчынонька, которы твой. Шо ў сінём, у зелёном, то не мой, а шо ў вотлозі, у золотом поесі, то мой (з вясельнай песні). Сямурадцы. Да гукалі баярые, церез село ёдучы: ці ж усе му, любуе боярые, церез село переехалі? (з вясельнай песні). Пагост. БОЯРЫН м. Важны чалавек. Ото, ты будзеш боярын зарэ. Запясочча. БОЯЦЦА незак. Бояцца. Жонкі ніхто не боіцца, і волы не бояцца. Хачэнь. Полешукі воды бояцца зроду. Дварэц. Не бойса мёртвого, да бойса жывого (прымаўка). В. Малешава. Розумны не скажэ, а дурного нема чого бояцца (прымаўка). Рыба не боіцца полову, да помору (прыказка). Аздамічы. Лес не боіцца топора, да огня (прыказка). Там жа. △ Ветру бояцца. Быць крохкім, ламацца. У плотніка топор ветру бояўса! Дварэц. БРА часц. Для выказвання сяброўскіх адносін. От бра шо на свеці робіцца! М. Малешава. От бра хата! Там жа. Я от бра тобе не скажу, як. Там жа. Але бра гэто не вона. Там жа. Не бра, не було, як му ехалі. В. Малешава. Бра не знаю, сколько гусенят у Федора, п'яць ці дзесець. Там жа. Вот бра гетого ў нас не чутно. Альгомель. От бра колі було й не забуласа! Луткі. Поба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 257 ▶