БРАК м. Брак, недахоп. Кóліся було брак хлеба, у кого веліка сем'я. Цераблічы.
БРАКОВАНЫ прым. Бракоўны. Град побіў, то бракованэ жыто. М. Малешава.
БРАКОВАЦЬ незак. Шкодзіць, дрэнна ўздзейнічаць. Бракуе саду вода: нема яблук, нема груш. М. Малешава. Мак у просі сеялі, бо однэ одному не браковало. Цераблічы. 2. Выбракоўваць. М. Малешава.
БРАКОЎНЫ прым. Бракоўны. Бракоўнэ дзёраво на будоўлю не варто. Цераблічы. У его ногі бракоўные, а вон поброў. Луткі.
БРАМА ж. Брама. Брама колісь толькі ў помешчыкоў була, дзе вон уежджаў у свой двор. Сямігосцічы.
БРАНКА ж. Світэр. Дзе моя бранка, ма? Сямігосцічы.
БРАНОК м. Тое ж. В. Малешава.
БРАНЫ прым. Плецены. Браны пояс красным убіралі, ек горынь е. М. Малешава.
БРАТ м. Брат. Чоловёкі брат з братом сталі біцца. В. Малешава. Стрэдні брат і двоюродны брат однэ і тэ. Цераблічы. Брат мой, а еж хлеб свой (прыказка). Пагост. △ Краменеў брат. Здаравяка. Гэты человек здорову, шчо крамень, або кажуць — гэто ўжэ краменеў брат. Аздамічы. Брат і сестра. Зарніца (травяністая расліна). Запясочча.
БРАТАНІЧ м. Пляменнік. Мой братаніч вучыцца ў Москве. В. Малешава. Братаніч. Буразі.
БРАТАНІЧОЎ прым. Пляменнікаў. Братанічовые дзеці. В. Малешава.
БРАТАНКА ж. Пляменніца. У ее дзве братанкі осталосо. В. Малешава.
БРАТКІ мн. 1. Маніцы. Бярэжцы. 2. Браткі і падобныя да іх расліны. Этые, шо дзецей купаюць, браткі, то ў пожні, а ёсцека лесовые. Хачэнь. Браткі, колісь казалі, от простуды. Луткі.
БРАТКО м. Браце. Братко, не гнёвайса, я пошэпчу. Мачуль. Братко. Хільчыцы. Памянш. братонько. Братонько мой, не обіжайса, шо не прышла. В. Малешава.
БРАТОВУ прым. Братаў. Луткі.
БРАХОНЕЦЬ незак. Плюхаць. Пёрэд хмарою рыба берэцца добро да брахоніць, да зроду, зроду так. Луткі. Ек рыба будзе брахонець, то дождж будзе. Верасніца.
БРАЦЕ выкл. Браце. Бярэжцы. Памянш. брацейко. Брацейко, як я по тобе убіваласа, думала, ці скоро
78 👁