БОРОШКАЦЦА незак. Барукацца, баруцца. Борошкацца як сталі удвох, як схопіліса! Запясочча.
БОРСАЦЬ незак. Барсаць. Борсалі волокі ў лапці, зацягалі тые волокі ў вушы. Мачуль.
БОРСУК м. Барсук. Борсука не едзяць, оно почкі беруць. Мачуль.
БОРСУКОВУ прым. Барсуковы. Борсуковое сало пілі от сухот. Луткі. Борсукова струя. Запясочча.
БОРТНІК м. Бортнік, пчаляр. Ой, екі з цебе бортнік, шо й меду нема! В. Малешава. У нас у колхозе хорошы бортнік. Сямігосцічы.
БОРТОВАЦЬ незак. Прынаджваць пчол у пусты вулей. Запясочча.
БОРУХАНЬЕ н. Пажыткі. Усе боруханье свое зобраў і поехаў до мацер. Аздамічы.
БОРУХАЦЦА незак. Штурхацца, пхацца. Чого ві борухаецес, мо біцца хочэце? В. Малешава.
БОРУХАЦЬ незак. Штурхаць, пхаць. Ідуць, однэ одного борухаюць. Цераблічы.
БОРУШНО н. Пажыткі, рэчы. Моцё, ідзі заберы борущно на межы! Запясочча. Малэ дзіця, а ў его ворох борушна. М. Малешава.
БОРУШЭНЬЕ н. Тое ж. Аздамічы.
БОРЦЬ м. 1. Выдаўбанае ў сасне гняздо для пчол. Бярэжцы. Прарэз, аконца ў калодзе. Мачуль. 2. Доўж у калодзе. Запясочча. 3. Дрэва з борцю. Одна борць стояла у Перэпелічынах. Альшаны.
БОРШЧ м. Боршч. Учора буў булён, хай бі ты, баба, зварыла боршча. Сямігосцічы. Еж боршч з грыбамі, дзержы езык за губамі (прыказка). Чэрнічы. Ек будзе чоловек голодны, то будзе есці боршч холодны (прыказка). Хачэнь. Памянш. боршчык. Смачны боршчык, да малы горшчык (прыказка). В. Малешава.
БОРЭЦ м. Барэц. От борэц, поборэ каждого. Сямурадцы.
БОСАК м. Босы, басаногі чалавек. А зачым прозвалі босакі. Бо босые булі. Луткі. △ На босак. На босую нагу. На босак обула чоботы дай ногі померзлі. В. Малешава.
БОСЕКА прысл. Басанож. Босека шпарылі до воды. М. Малешава
БОСІКОМ прысл. Тое ж. Куды босіком пошла, ножкі покаляеш! Хотамель. Куда ты босіком бежыш по інею? М. Малешава. Босеком пошлі усе. В. Малешава.
79 👁