точку і ідзі, не оглядвайса, то згінуць. Там жа. Ек узойдзе молодзік, то беры землі з-под ногі і бородаўка загібае. Цераблічы.
БОРОДАЧ м. Караністая расліна. Бородач у дубовух корчох росце. Хачэнь. Бородач беленькім цветочком росце, корэньчык вельмі бородаты. Там жа.
БОРОДЗЕЙ м. Караністая расліна. Верасніца.
БОРОЗЁННЫ прым. Які ідзе па баразне ў час ворыва (пра вала, каня). Подручны вол цэліком ішоў, а борозённы ролёю. Цераблічы. Борозённы конь, вон ідзе по роўцу, вон водзіць, вон ёго (прыпражнога) у ровец не пусціць. В. Малешава.
БОРОЗНА ж. Баразна. От, кажэ, отваліў борозну на ўсего плуга. В. Малешава. Беры вужэй борозну, а то будуць гранкі шырокіе. Там жа. Стары вол борозны не псуе, да мелко орэ (прыказка). Альпень.
БОРОЛІК м. Катах у аеры. Боролікі на лепешніку не елі, а перэкрывалі, чый крэпчэйшы. Цераблічы.
БОРОНА ж. Барана. У колішней бороне дубовэ зуб'е було. М. Малешава. Дваццаць п'яць на дзерэві седзяць, хлеб пашуць, хлеба не едзяць (загадка). Борона (адгадка). Хачэнь. Печыва на саракі. Борону строяць для хлопчыкаў. Запясочча. Борону з'еў і готуйса к посеву. М. Малешава.
БОРОНІЦЬ незак. Бараніць. Топіцца, то трэ ехаць ротоваць, б'юцца, то трэбо бороніць. Бярэжцы. △ Боронь бог, божэ боронь, бороні господзі. Засцерагальныя выгукі. Боронь бог, шоб этого не було! В. Малешава. Бороні господзі, не будзь отметны! Верасніца.
БОРОНОВАЦЦА незак. Баранавацца. А сотку глеёву далі, не боронуецца, узела суш. Мачуль.
БОРОНОВАЦЬ незак. Баранаваць. Трэ бороноваць, бо травы богата на сотках. М. Малешава. Бороноваць картоплі удоўж трэ, а ўпоперэк, то воны поўбороноўваюцца. Луткі. Хто орэ, а хто боронуе, то ўсіх бог пороўнюе (прыказка). Буразі.
БОРОЦЦА незак. Бароцца, барукацца. Лез бороцца, то побороўса, шо поднелі да понеслі. Мачуль. Водзяцца, потомяцца, не можэ ні той, ні той того положыць, боруцца. В. Малешава. Басціся. Бёўкае корова, то бороцца хочэ. Бярэжцы. Бараны боруцца, рогамі б'юцца. М. Малешава.
80 👁