жэ такі, бы метла. Чэрнічы. Бор росце не веткамі, а шышкой. Бярэжцы. Бор буў у просе. Одзін год сеелі сам бор. Дварэц.
БОРАЦЦА незак. Дужацца. Дзе песковá поляна е, то воны прыходзяць борацца (дзікі). Луткі.
БОРОВУ прым. Баравы. Борові мед самы хорошы. В. Малешава. Боровая вода уродзі болотня, рыба любіць. Запясочча. Борова вода прышла, подперла Прыпець угэ нас потопіць. Сямігосцічы. △ Борова трава. Сівец. Борова трава, бы шчотка. Альшаны. Борова сорока. Сойка. Цераблічы.
БОРОДА ж. 1. Пярэдняя частка ніжняй сківіцы. Сямігосцічы. Борода уверх подымаецца, ек зубу поўпадваюць у бабы, так і ў дзеда. Ім і говорыць важко. Сямурадцы. 2. Валасяное покрыва ніжняй часткі твару. Бороду вон отросціў. М. Малешава. 3. Барада (у пеўня). М. Малешава. 4. Пучок каласоў, які спецыяльна звязвалі пры заканчэнні жніва. Як кончаюць жаць, то бороду покідаюць, а на спаса колоскі з ее несуць свеціць. Запясочча. Бороду не покідалі на полі, а зрэжуць да несуць, положаць у хаце за образамі, а на спаса свецяць разом з яблукамі. Луткі. З бороды колос перэмешае з жытом і сее. Там жа. Як дожынкі, то вуберуць столькі колосоў, сколькі душ, і звяжэ красною лентою і хлеб-соль посерэдзіне. Казалі: покінулі бороду. Дварэц. Бороду под склад кідалі, а не на разоры. Верасніца. 5. Спецыяльны выступ у сякеры для вымання цвікоў. В. Малешава.
БОРОДАЙ м. Караністая расліна. Его звалі бородай, то зелье, вельмі корэнья богато. Хачэнь.
БОРОДАТЫ прым. Барадаты. Борода уперод у ёго, то вон бородаты. М. Малешава. Бородаты ў селе ўсёго одзін буў дзед Ёўхім. Пагост.
БОРОДАЎКА ж. Бародаўка. От бородавок говорылі, шо як лежыць костка дзе ў траве заростана, то трэба подняць да пошморгаць, да назад так покласці, да загібнуць. Хачэнь. Трэ ободраное возом дзерэво не гледзя поцерці бородаўкамі тры разы перэд заходом сонца, і пропадуць. Там жа. Я шчэ була молода, на вейцы поселіліса бородайкі да нічого не помоглоса. От мне і кажэ тая жонка: озьмі ленточку, полічы ў люстро, колькі у цебе іх е, завяжы толькі вузлікоў, а одзін розвяжы. Одну бородаўку розорві і той кроўю помаж усе, да пойдзі на росходные дорогі, да кінь церэз себе тую лен
93 👁