Старонка 73
◀ / 257 ▶
БОМ м. Будка на плыце. Запясочча. БОМБЕЛЬ, БОМБОЛЬ м. Пухір. От, такія бомбелё посхапваліса от жаберу! Луткі. Поробіліса тые два палца, як бомболі. Хачэнь. БОМКА ж. Будка ў лодцы. Залез у ту бомку да спіць. Альшаны. БОМКАЦЬ незак. Бомкаць. Я чую, што вон бомкае под тым кустом, той шэршэнь. Луткі. Хваціць, не бомкай, сціхні! М. Малешава. БОМЧЫК м. Насенная каробачка. У капелюшніку ростуць бомчыкі. Сямурадцы. БОНДАР м. Бондар. Бондар у нас называлі того, шчо бочкі, дзежкі потчыняў. Сямігосцічы. БОНДАРКА м. 1. Бондар. Сыны его бондаркі да бочкі робяць. Запясочча. 2. Бандарныя вырабы. Дзед бондароваў, робіў усю бондарку. Сямурадцы. БОНДАРНЯ ж. Бандарня. М. Малешава. БОНДАРОВАЦЬ незак. Бандарыць. Вон на комбінаце бондароваць вучыўса. Дварэц. БОНОВАЦЬ незак. Затрымліваць лес бонамі пры лесасплаве. Запясочча. БОНОВЕЛА, БОНАВЕЛА, БАНАВЕЛА м. і ж. Прыдурак, нелюдзь. Вон і роботнік, і поможэ, ек попросіш, але боновела некі, говорыць, говорыць, а разумного нічого не скажэ. Пагост. У, ты дурна боновела! Боновела дуровата! Хачэнь. Буў бонавела ведзьмар. Сямурадцы. Бановела — ўрэдны чоловек. Там жа. Того чоловека боновела цвелілі, вон знаў людзей перэводзіць. Там жа. Павел. б о н о в е л і ш ч э н. Таке боновелішчэ меншы ее сын, розумнэ не скажэ, добрэ не зробіць, усе, ек на зло ў ёго. Пагост. Боновелішчэ ты, вона ж молодзёнька шчэ, нашчо тобе ее зоймаць. Там жа. БОНТ м. Невялікі плыт, на якім ездзяць у час паводкі. Запясочча. БОНЮХ м. Свіны страўнік, начынены мясам. Мачуль. БОНЯЧКА ж. Гуз, жаўлак. Ек мошкі накусаюць, то бонячкі посхопваюцца на віду. Сямурадцы. БОР м. 1. Высокае месца. На бору зем'я плохая. Запясочча. Пешчаная земля, то ў нас бор зовуць. Хачэнь. Шоб у том бору лес узяць, то б була хата! Пагост. Кажна сосна свому бору шуміць (прыказка). Хачэнь. 2. Расліна сямейства злакавых, у якой зярняты падобныя да прасяных. Бор такім дубцэм тоўстым росце, вон
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 257 ▶