Старонка 72
◀ / 257 ▶
БОЛОТЧЫНА ж. Балаціна. Болотчына була топкая, а цепер вона ужэ вусохла. В. Малешава. БОЛОЦВІНА ж. Тое ж. Болоцвіна большэ за яругу. Сямігосцічы. Я відзела, ек жабу шлі з одное болоцвіны ў другую. Пагост. БОЛОЦІНА ж. Тое ж. От, дзе болота ковалок, то кажуць болоціна. Сямігосцічы. Болоціна. В. Малешава. БОЛОЦІЦЬ незак. Балбатаць. Шо там баба та болоціла? Запясочча. БОЛОЦІШЧЭ н. Вялікае балота. Лозішча несходзімае, болоцішча страшные! М. Малешава. БОЛЬ м. і ж. Боль. Хот ты подвесса, боль нецерпімая! М. Малешава. Поговорыў — і ек понёс той боль! Верасніца. Шчоб ее боль з'ела! (праклён). Чэрнічы. БОЛЬКА ж. Болька. Без колкі німа болькі (прымаўка). Запясочча. БОЛЬШ прысл. Больш. Больш за дзвесце чоловек. Пагост. Раншэ було угодзьеў больш. В. Малешава. БОЛЬШАК м. Высакарослы падлетак. За одзін год такі большак наш хлопец стаў, усю одзежу тре нову ёму купляць. Пагост. БОЛЬШАЦЬ незак. Большаць. Ужэ дзень меньшае, а ноч большае. Запясочча. БОЛЬШУН м. Бальшун. Такі большун, а зь дзецьмі ходзіць. М. Малешава. БОЛЬШУХА ж. Бальшуха. Такая большуха, а вона віндуе. М. Малешава. БОЛЬШЫ прым. Большы. Я сама больша була, то хватало роботы. Луткі. Большу часць пітулькою звалі. М. Малешава. Вялікі. Вода большая цепер. Запясочча. Муха біскае большая да не дае спаць. М. Малешава. Малые дзеці спаць не даюць, а большые, то жыць (прыказка). В. Малешава. Памянш. большэнькі. М. Малешава. БОЛЬШЭЙ прысл. Больш. І большэй не сталі говорыць. В. Малешава. БОЛЮЧЫ прым. Балючы. М. Малешава. БОЛЯЧКА ж. Болька. Села на ногу болячка і боліць вельмі. М. Малешава. Седзі, шоб тобе села болячка, мне ж трэба прасці! Верасніца. А болячка іх ведае, дзе воны ходзяць! Там жа. Часы стояць, хай ім болячка стане! Хачэнь. БОЛЯЧЭ прысл. Балюча. З одного боку горачэ, а з другого — болячэ! (прымаўка). Аздамічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 257 ▶