БОСІНЫ мн. △ Седзець у босінах. Гараваць, тужыць. Я ў босінах не буду седзець. М. Малешава.
БОСОНОЖ прысл. Басанож. Чого ты босонож бежыш? М. Малешава. △ На босонож. На босую нагу. Куды ты спешыў, шо чоботы на босонож одзеў? М. Малешава. На босынож. Альпень.
БОСОТА ж. Басота. О, шо там зобралосо добрэ? — Зобраласа одна босота! В. Малешава.
БОСЫ прым. Босы. Чо ты вуйшоў босы, холодно цепер! Сямігосцічы. Колісь босымі колёсамі ездзілі, ўязовуе ободы робілі. Луткі.
БОСЯК м. Басяк. Як нікого не слухае, ні маткі, ні бацькі, то кажуць босяк. Сямігосцічы.
БОСЯКА прысл. Басанож. Сямурадцы. △ На босяк, на босяка. На босую нагу. Настроіў на босяк чоботы, без онуч і побег. М. Малешава.
БОТВА н. Націнне. Моркоўка буяе, ідзе ў ботву. Сямігосцічы.
БОЎДЫР м. Недарэка. Боўдыр на чоловека кажуць, ганьба така, ек екі дуроваты, нехлем'яжы. Цераблічы. Пра вялікую пасудзіну. От наварыла боўдыр кулешу, шо страшно гледзець, і ўсе з'елі. М. Малешава.
БОЎЗНУЦЬ зак. Шурхнуць. Цёмно, ніхто нідзе не боўзнё, сумно, боязно. Пагост. Хіснуць. По валах колоўнуласа лодка моцно, дзіця не ўдзержалосо да боўзнуло з носа ў реку. Пагост.
БОЎКАЦЦА незак. Корпацца. Годзі боўкаў там, скорэй робі! Сямурадцы.
БОЎКАЦЬ незак. Бомкаць. У барабан там боўкае. Запясочча.
БОЎКНУЦЬ зак. Бомкнуць. Ні однэ слово не боўкнуло. Бярэжцы.
БОЎКУН м. Ярмо на одного вала. Бэўкун волу робіўса з бэрозы. Мачуль. Балван, недарэка. Запясочча.
БОЎНАЦЦА незак. Поркацца. Эт, боўнацца дзень будзе! Альшаны.
БОЎТАЦЦА незак. Плюхацца. Здорово нешчо боўтаецца, так брохае моцно, неўжэ там рыба е? Луткі. Порося боўтаецца, а не есць. М. Малешава.
БОЎТАЦЬ незак. Плюхаць. Як почалі ў той канаві колоціць і боўтаць! Луткі. Собака боўтае, як плуве. Аздамічы.
79 👁