Старонка 69
◀ / 257 ▶
а бою бояцца. М. Малешава. 2. Нераст. На бой рыбы напалі. Запясочча. БОЙКА ж. 1. Пасудзіна для збівання масла. Му й цепер б'ём ішчэ масло ў бойцы. М. Малешава. Памянш. боечка. Му б'ём масло, боечкі ў нас е! Запясочча. 2. Церніца. Мо б ты мне позычыла на цеперэшні дзень бойку, а то моя ўчора побіласа, да немашэка чым побіць льну. Кароцічы. Бойка мае два езыкі, а церніца — одзін. М. Малешава. 3. Прэс для выціскання алею. Кароцічы. 4. Трамбоўка. М. Малешава. 5. Бойка. Бойка між пёўнямі була. Пагост. БОЙКІ прым. 1. Бойкі. От, бойке дзіця, до кажного подойдзе. В. Малешава. 2. Бадлівы. Бойкая корова. В. Малешава. БОЙЛО н. 1. Бойка, калатня. До бойла дойшло з-за слова. М. Малешава. 2. Нераст. То рыбечэ бойло, а то людске. В. Малешава. БОЙНЯ ж. Бойня. В. Малешава. БОЙСА м. і ж. Хлус. Эты бойса набойсіць! Луткі. БОЙСІЦЬ незак. Хлусіць. Луткі. БОЙЧАК м. Бойкі чалавек, задзіра. Коб бойчак, то б добіўса. В. Малешава. БОК м. 1. Старана, кірунак. Зоўзулька, зоўзулька, угадай мне, у екі бок я замуж пойду! М. Малешава. Поплоў на той бок рэкі дай потаў. Дварэц. У том боцы сенокосы. Альгомель. 2. Бок. Есці хочу, аж бокі уцягло. М. Малешава. Чого стоіш, узелас у бокі? В. Малешава. На сітоватым дубі на боку будзе губка, ек кулак. Верасніца. У якім боцы боліць? Сямурадцы. У рыбака голы бока, а обед паньскі (прыказка). Луткі. △ На ўсе чотыры бокі. Выдатна, вельмі добра. Вона знае гэто зелье на ўсе чотыры бокі. Хачэнь. На боку. Асобна. Дочка замужэм, а сын на боку. М. Малешава. Хлеб буў на боку, а не тама, дзе хорому стояць. Там жа. Бокі рваць, порваць. Рагатаць. Шо там дзеці учвараюць, то бокі порвеш! М. Малешава. Му бокі рвалі з его, уміралі зо смеху. Луткі. У бокі. У розныя бакі, няўпэўнена. Поведаса, бу певень, у бокі. Луткі. У бокі водзіцца п'яны, бо дурна голова. Дварэц. Отобраць бока. Паралізаваць. Хачэнь. БОКЛАГА ж. Біклага. Запясочча. БОКЛАЖКА ж. Біклажка. Боклажка — то бочалочка на ободва дна, колісь горэлку бралі. Сямігосцічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 257 ▶