Старонка 70
◀ / 257 ▶
БОКЛАТЫ прым. Пукаты. От така буклата бутэлька гліняна! Запясочча. Товар такі нёкі вон боклаты. Дварэц. БОКОВІНА ж. Бакавіна. В. Малешава. БОКОВІЦА ж. 1. Бакавая частка (калоды, рамы, ложка і інш.). У его дошкі е на боковіцы дуба. Кароцічы. 2. Бакавая вяроўка, якой увязана сена ў возе. А дзе, баце, боковіцу кінуў? Цераблічы. Боковіцэю воза обовёў, шоб сено не трусілосо. Там жа. Памянш. боковіцка. В. Малешава. БОКОВУ прым. Бакавы. Бокова сцена. Запясочча. Боковуе доскі. Аздамічы. БОКОМ прысл. Бокам. Обышоў боком нас. Аздамічы. Скмёціў его да боком од его. М. Малешава. Хмара вуступіла і пошла боком, а дожджу ў нас і нема. Там жа. △ Вулезці боком. Не прайсці дарэмна. Боком вулезе тобе гэто! М. Малешава. БОКОЎНЯ ж. Бакавая палоска (кары і інш.). Одну бокоўню оддзёр з лозіны. В. Малешава. БОЛБОТАЦЬ незак. 1. Балбатаць. Ек дзеркач дзерэ, то коса берэ, а ек цецерук болбочэ, то й коса браць не хочэ (прыказка). Луткі. За сценою косценою цецерук болбочэ (загадка). Езык (адгадка). Там жа. 2 перан. Гаварыць. І болбочэ без перэрыву. В. Малешава. Жонкі поюць, а мужчыны седзяць нішком, не болбочуць. Там жа. БОЛБОТЛІВУ прым. Балбатлівы. Езык болботліву, то і ўмешаецца ў сварку. М. Малешава. БОЛБОТУН м. Балбатун. Шо ты болбочэш, болботун! Сямігосцічы. Годзі, болботун, брэхаў! Азяраны. БОЛБОТУХА ж. Балбатуха. Запясочча. БОЛБОЦЕНЬ м. Балбатун. Я ж добры болбоцень! Запясочча. БОЛБОЦЬКО м. Тое ж. Змоўчы на мінуціну, болбоцько! Верасніца. БОЛБУТ м. Тое ж. М. Малешава. БОЛВАНЕЦЬ незак. 1. Днець, світаць. Днее, чуць толькі відаць, булванёе. Цераблічы. Ужэ занімаецца на свет, ужэ болванёе. Аздамічы. Я ўжэ, чуць окно болванее, пошла. Запясочча. 2. Ледзь віднецца. Кауць, болванёе — то відно, але не разобраць: ці гэто чоловек, ці то баба, ці то пень. Альшаны. Онь болванеюць гусі на поплові. В. Малешава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 257 ▶