лера з'ела, не йдзе на сёдало! Пагост. Тпр! Голодна нагле, бодай ты вудохла! Верасніца.
БОДАК м. Качарэжка, кій з металічным шпянём на канцы. Бабо, айдзе бодак, я йду на болонье, слізко. Сямігосцічы.
БОДЗЯГА ж. Прэснаводная губка. Бодзяга у водзе росце, лапкамі такімі. Пагост. Бодзягу от кашля п'юць, отвар робяць. М. Малешава.
БОДЗЯК м. Качарэжка, кій з металічным шпянём на канцы. Аздамічы.
БОДЛІВУ прым. Бадлівы. Малы бучок, а бодліву. Пагост.
БОДНЯ ж. Кубел з векам для адзення, сала, солі і інш. Тые бонне за кухрэ былі. Мачуль. Такі ўжэ кабан буў велікі, шо дзве бонні наложылі сала. М. Малешава.
БОДРО прысл. Бадзёра, жвава. В. Малешава.
БОДРЫ прым. Бадзёры, жвавы. Запясочча.
БОДЫЛЬЕ н. зб. Бадылле. Любавічы.
БОЕЗНО прысл. Боязна, страшна. Малешава.
БОЕЦ м. Задзіра. Дзед боец ёго ковенькою похлудуе. Пагост.
БОЁВУ прым. Баявы. Вот у нас була дзеўчына, вот була боёва, була башковіта да нет. Цераблічы. Боёву. Хачэнь.
БОЖКАЦЬ незак. Божкаць, бедаваць. А шо то ты божкаеш? Хачэнь.
БОЖОВУ прым. Божы, богаў. М. Малешава.
БОЖЫ прым. Тое ж. Божы вон чоловек, не займай ёго! Пагост. △ Божа слабосць, бож'е ліхо. Эпілепсія. Божа слабосць его мучыць. Мачуль. Падушча болезня, божа слабосць напала. Сямігосцічы. Божа короўка. Божая кароўка. В. Малешава. Божые слёзы. Дрыжнік, слёзкі. Сямігосцічы. Божэ дзерэво. Спаржа. Божэ дзерэво з вішэнькамі. Запясочча. Божэе мацер сон. Расліна рагулькі. М. Малешава. Божэе мацеры сон. Купальнік, арніка горная. Запясочча. Божа роса. Расянка. Хачэнь. Божое мацер сон. Сон-трава. Сямурадцы. Божэй мацеры тройца. Званец. Луткі. Бож'я трава. Спаржа. Запясочча.
БОЖЫЦЦА незак. Бажыцца. Не можно дзецьмі божыцца або клесціса. М. Малешава. Прысей-богу, так божыцца жонка, шо праўда. Сямурадцы.
БОЙ м. Лупцоўка. Слова мацерыного не боіца,
79 👁