Старонка 64
◀ / 257 ▶
блізніцы, а два колоса — блізнюкі. Сямігосцічы. Памянш. блізніцка. Цераблічы. БЛІЗНІЦЦА незак. Падвойвацца, памнажацца. Я пометаю, баба моя шчэ дзержала тые орэшкі-блізнюкі ў кошэльку, шчоб грошы блізніліса, шчоб не звőдзіліса. Хачэнь. БЛІЗНЮК м. Блізнюк. Схожые точка ў точку блізнюкі. Запясочча. Два блізнюкі пошлі разом у армею і разом служылі. В. Малешава. Оцеліць корова двое целят, то й блізнюкі. Цераблічы. Спарыш. Блізнюкі орэхі, у іх дзве косточкі зрослоса. М. Малешава. Ек побачыш блізнюка, то шчаслівы будзеш! Луткі. Памянш. блізнючок. Хлопцы-блізнючкі восенью у армію пойдуць. В. Малешава. Колісь, як у жыце жалі, да як знайдзеш блізнючкі, то кажуць: будуць овечкі весціса. Луткі. БЛІЗНЯ ж. Блізнюк. Недоноскі былі блізнята. Хотамель. Спарыш. Посейце блізню, а то будзе гуляць земля. Луткі. БЛІСКАНЬЕ н. Блісканне, міганне (маланкі). Шчэ до гэтого блісканья вона подоіла корову. Пагост. БЛІСКАЦЬ незак. Бліскаць. Дожджу йшчэ нема, але ўжэ бліскае і нейдзі далеко погомоньвае. Тураў. БЛІСКОВІЦА ж. Маланка. Як блісковіца, то не можно, шчо рэжэ, дзержаць у руках. Хачэнь. Блісковіца к погодзе бліскае часом. М. Малешава. Була блісковіца да погорэло картоплінье. Там жа. Пшэніцу опаліла местамі блісковіца. Луткі. БЛІСКУЧЫ прым. Бліскучы. Бліскучые чоботы. Аздамічы. Гузікі бліскучые. В. Малешава. Памянш. бліскучэнькі. Моль бежыць скоро, бліскучэнька така. Аздамічы. БЛІСНУЦЬ зак. Бліснуць. А цепэр бліснуў свет, і ўсё відно. Дварэц. Вон батарэйкою блісь! Кароцічы. БЛІШЧАЦЬ незак. Блішчаць. От вода блішчыць ік сонцу. Запясочча. Кот буў гладкі, аж блішчаў. Пагост. БЛІШЧЫКІ мн. Бліскучыя іскрынкі ў адзенні. Бярэжцы. БЛОХА ж. Блыха. Ох, блоха, бі копа! В. Малешава. Чорненька, маленька, хоць еку колоду, то поверне (загадка). Блоха (адгадка). М. Малешава. БЛОШАНКА ж. Жаночая кашуля з грубага палатна. Трэ пэрэмэніць блошанку. Сямігосцічы. БЛОШКА ж. Блошка. Блошка нападзе на лён і под
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 257 ▶