Старонка 65
◀ / 257 ▶
зірковацее вон. В. Малешава. Блошка напала на росаду, трэ попелом посыпаць. М. Малешава. БЛОШЧЫТНІК, БЛОШЧЫЧНІК м. Казялец. Блошчытніку бояцца блошчыцы. М. Малешава. Блошчычнік. Луткі. БЛОШЧЫЦА ж. Клоп. Коліся булі блошчыцы, блохі, гніды... Птху! Аж сцёпае от тоё насекомосці. М. Малешава. Той самы клап — блошчыца. Луткі. Е блошчыца полевая, е і хатняя. Альпень. БЛУД м. 1. Блуд, разбэшчанасць. Бярэжцы. 2. Стан замарачэння. В. Малешава. БЛУДЗІЦЦА незак. Блудзіць. Ой, дзе ж Пушок блудзіўса? В. Малешава. БЛУДЗІЦЬ незак. Тое ж. Ек ту палку, што з дзерэва ўпадзе, перэступіш, то будзеш блудзіць. Луткі. Каб не блудзіць, то трэба ў царкве спытаць у чалавека, з якой ён вёскі, і абавязкова атрымаць ад яго хуткі адказ (павер'е). Верасніца. БЛУДЗЯШЧЫ прым. Валачашчы, блудлівы. Кагу, блудзяшчы ты, блудзіш, дзе не трэ. В. Малешава. Блудзяшча корова. Сямігосцічы. БЛУДНІК м. Валацуга. Блуднік ты, дзе ты блудзіўса? Верасніца. БЛУДСТВО н. Блуд, разбэшчанасць. У блудство пошла, кінула свого чоловека. Сямігосцічы. БЛУКАЦЦА незак. Сланяцца, валачыцца. Блукаецца Міхалко по свету, нема ёму навек прыстанішча. М. Малешава. БЛУКАЦЬ незак. Блукаць. М. Малешава. БЛУТАНІЦА ж. Блытаніца, няяснасць. Хачэнь. БЛУТАНЬЕ н. Тое ж. Не трэ мне этэ блутанье! В. Малешава. Пошлі по лесу блутацца, а шо толку з того блутанья! Там жа. БЛУТАЦЦА незак. Блытацца. Чого блутаешса под ногамі, уцекай! М. Малешава. Не жывуць добрэ, а однэ по судах блутаюцца. В. Малешава. Блутаецца мой зяць по свету. Хачэнь. Му з ею блутаемса: пісьмо напішуць ей, а я получаю. Запясочча. БЛУТАЦЬ незак. 1. Блытаць. Дзерэза лён блутае. М. Малешава. 2. Блукаць. По лесу блутала сколько! В. Малешава. БЛУТНЯ ж. Глупства, блытаніна. М. Малешава. БЛЫНДАЦЬ незак. Бадзяцца. Блындаюць дзеці по
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 257 ▶