Старонка 63
◀ / 257 ▶
БЛЕШНЁВАТЫ прым. Бледнаваты, бляклы, няяркі. Ек носіш еку одзежыну доўго, то вона стане блешнёвата така. В. Малешава. БЛЕЯЦЬ незак. Бляяць. Овечкі блеюць. Запясочча. БЛЁКОТ м. Блёкат. Малы блёкот то кураць, як зубы боляць. Бярэжцы. △ Блёкоту наёсціса. Здурнець. Шо ты блёкоту наеўса? Верасніца. БЛЁСК м. Бляск, яркае святло. Дрова тлеюць, нема ні огню ні блёску. Запясочча. БЛЁЎКАЦЬ незак. Плёскаць. А му, тато, каменьчікі ў воду кідаём да слухаём, як воны блёўкаюць. Пагост С. БЛЁЎКНУЦЬ зак. Боўтнуць, плёскнуць. Не заглядвай — блёўкнеш у воду і потанеш. М. Малешава. БЛЁЎТАЦЬ незак. Боўтаць, плюхаць (пра вадкасць). У коня ў чэрэве блёўтае. Луткі. Рыба ў водзе блёўтае. Там жа. БЛЁХАЦЦА незак. Боўтацца, плёскацца. Ходзём блёхацца по водзе. Цераблічы. БЛЁХАЦЬ незак. Плёскаць. Блёхало ў лотаці нешчо. М. Малешава. Коні блёхаюць по водзе. Аздамічы. БЛЁХНУЦЦА зак. Боўтнуцца, плёснуцца. Запясочча. БЛЁХНУЦЬ зак. Плёснуць. Покоўзнуўса да блёхнуў у доліну. Сямурадцы. БЛІЗКІ прым. Блізкі, недалёкі. Вон мой бліскі сусед. Сямігосцічы. △ Не блізкі свет. Далёка. Не бліскі свет йці босымі ногамі по той горох. Луткі. БЛІЗКО прысл. Блізка. І блізко не ходзець коло жыта, бо з жыта вуйдзе русаўка і ўхопіць вас (да дзяцей). В. Малешава. Бліжэй к собе кошуля, чым кабат (прыказка). Там жа. Памянш. блізюленько. Гэто зусім недалёко, блізюленько! Там жа. БЛІЗНА ж. Блюзна, памылка пры тканні палатна. Блізна, як у водну тросціну укінецца чотыры ніткі. Аздамічы. Блізна робіцца, колі кобылку мінём. Цераблічы. БЛІЗНЕЦ м. Блізнюк. Дзве блізнецы разом ходзяць у школу і седзяць разом на одной парці. Луткі. Спарыш. Блізнецы ў колосі е. М. Малешава. БЛІЗНІЦА ж. Блізніца. У одноё мацеры двое блізнят було: одзін раз два хлопцы, а другі раз — блізнюк і блізніца. В. Малешава. Памылка пры тканні. В. Малешава. Блізніцы мн. Спарышы. Слівы —
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 257 ▶