БІЧОВА ж. Жэрдка ў перадку воза, да якой на ворчыку прыпрагаюць каня. Пагост.
БІЧОВАЦЬ незак. Бічаваць, біць, лупцаваць. В. Малешава.
БІЧОВІК м. Біч, бізун. Бічовік плецецца з волочэк. В. Малешава.
БІЧОЎКА ж. Вяроўка, на якой цягнулі ўверх па цячэнню ракі баржу, лодку. Альпень.
БІЧУГА ж. Жэрдка ў перадку воза, да якой на ворчыку прыпрагаюць каня. Сямігосцічы.
БІЯНКА ж. △ У біянку. У выбіўнога (дзіцячая гульня з мячом). Велямічы.
БІЯХ м. Катах рагозу. Аздамічы.
БЛАГАЦЬ незак. Блюзніць, блазнаваць. Седзіць цэлы дзень і благае з гэтымі дзёцьмі. Пагост. Лаяцца, павучаць. Седзіць да благае. М. Малешава.
БЛАГІ прым. Слабы, маламоцны, дрэнны. Колі благі, то не грэе (пра старасць). Альшаны. Сеголета благёе жыто поросло. Луткі. Короўка блага, пуста. Запясочча. От благі хлопец, нікого не слухае. М. Малешава.
БЛАЖ ж. Дурасць, дзівацтва. Одна блаж у голове, розуму ніякого. М. Малешава.
БЛАЗЕНЬ м. Блазнюк, гарэза. Ох, ты блазень! Молоды, а ругаесса. Запясочча. Ну й блазень, толькі ўрэд робіць. М. Малешава.
БЛАЗНОТА ж. Блазнота. Зобраласа блазнота — ніхто нічого не цяміць. Сямігосцічы.
БЛАЗНЮК м. Блазнюк. От блазнюк, годзі, вучворай! Верасніца.
БЛАМБУШКА ж. Шпуля. Сямурадцы. Гуз. Сямурадцы.
БЛАНКА ж. Брусок, планка. Пагост. Памянш. бланочка. Дварэц.
БЛЕДНЫ прым. Бледны. Такі бледны, бы сцена, стаў. Сямігосцічы. Від бледны, ек полотно. М. Малешава.
БЛЕСКОВАЦЬ незак. Бліскацець, зіхацець. М. Малешава.
БЛЕШАНКА ж. Бляшанка. Булі колісь блешанкі такіе, рылцэ маленькэ, на сенокос воду бралі. Сямігосцічы. Газу ў Турові куплялі ў блешанку. М. Малешава.
БЛЕШАНЫ прым. Бляшаны. Заслонка блешана, а коліся дубова була. Луткі.
БЛЕШНЕВУ прым. Бледны, няяркі. Луткі.
80 👁