БІТКУЧЫ прым. Бадлівы. Біткучы бугай б'ецца. Цераблічы.
БІТЫ прым. 1. Біты, разбіты, забіты. Бітые яйца лежаць на столе, озьмі да еж. М. Малешава. Бітые лежаць у хатах. Було бітых і ўсякіх. Чэрнічы. 2. Збіты, звалены. Бітые валёнкі. Кароцічы. △ Біты шлях (дарога, сцежка). Утаптаная, уезджаная дарога. Едь смело, там дорога бітая! Альпень. Шоб ты ўпала на бітум шляху і ногі повукручвала собі! Сямігосцічы. Шоб цебе господзь побіў да победзіў на бітой дорозі! (праклён). Сямурадцы.
БІЦЕЛЬНО н. Дзіцячая гульня ў мячыка, лапта. Верасніца.
БІЦЕЛЬНЫ прым. △ У біцельного мячыка. У лапту. Верасніца.
БІЦЦА незак. 1. Біцца, тузацца. І шо за жонка? Біцца кінуласа з Матруною. Дварэц. Басціся. Бугай буў, да вэльмі біўса. Бярэжцы. Брыкацца. От нічога корова, б'ецца ногамі і рогамі. В. Малешава. Стукацца. Ек пташка ў вокно б'ецца, то госць будзе. М. Малешава. 2. Знаходзіцца ў стане цечкі (пра кабылу). Кобула б'ецца, трэба до жэрэбца завесці. М. Малешава. 3. Нераставаць. Дзе б'юцца езі, там буйстра вода. Цераблічы. Карасі б'юцца кожны месец. Там жа. 4. Пульсаваць. Серцэ б'ецца. Бярэжцы.
БІЦЬ незак. Біць, разбіваць. Пліцье ходзіў біці на сотках. Цераблічы. Кум того горшка б'е. Чэрнічы. Біць, наносіць удары. До вознесенья не б'юць палкою по земле, не можно (павер'е). Луткі. Я его б'ю, а гаворкі вон не понімае! Сямігосцічы. Аббіваць. Як лён посох, білі. Запясочча. Стукаць. Дошч той лье, громы б'юць, блiскае. Мачуль. Збіваць (пра масла). Альпень. Выціскаць (пра алей). Робілі бойку таку да білі олеі. Кароцічы. Валіць. У Семурадцах дзед біў валёнкі. В. Малешава. Раздзяляць. Б'юць на ўчасткі (поле). Бярэжцы. Зношваць (пра абутак і інш.). Не хочэм, шоб ты нам своімі возамі біў моста. Мачуль. Тачыць (пра шашаля). Почаў шашэль біць дзерэво. Верасніца. △ Ступу біць. Таўчыся (пра камароў). Комарэ ступу б'юць перэд дожджэм. М. Малешава. Біць месеца. Спаборнічаць у час вяселля. Цераблічы.
БІЧ м. Біч (у цэпе). Біч дубові, а цэпільно сілеговэ ці лозовэ бувае. В. Малешава. Голе, як біч, і острэ, як меч (прымаўка). Запясочча.
77 👁