Старонка 60
◀ / 257 ▶
БІНДЗІКІ мн. △ Біндзікі біць. Гультаяваць, лодарнічаць. Біндзікі б'е, а робіць хто будзе? М. Малешава. БІНДООКІ прым. 1. Аднавокі. Пагост. 2. З слязлівымі вачамі. Сямурадцы. БІНДРА ж. Лесаматэрыял на клёпкі, паркет. Біндру робілі з дубового дзерэва. Аздамічы. Біндра ўжэ сама мелка клепка, на бочкі ішла. Пагост. БІНДЫ мн. △ Бінды біць. Гультаяваць, лодарнічаць. Цэлы дзень бінды б'е, робіць анічого не хочэ, М. Малешава. БІРЗНУЦЬ зак. Пырснуць. Просо бірзне зо ступі, як убок попадзеш тоўкачэм. В. Малешава. БІРКА ж. Бірка. Бірку колісь на овечкі хозяіны чэплялі. Аздамічы. Драўляная зашпілька. Запясочча. Метка. Поставіць трэ бірку, коб було відаць, хто зробіў стога. М. Малешава. БІРКОВАЦЬ незак. Чапляць біркі, меціць. Комісія йдзе бірковаць стогі. М. Малешава. БІРУЛЬКА, БІРУЛКА, БІРЫЛКА ж. 1. Костка ў галёнцы. Бірулька е такая косточка ў корову ці кобана. Луткі. Еслі сухіе ногі, то торчаць бірулькі. М. Малешава. Бірулка. Сямігосцічы. 2. Драўляная зашпілька. Палкы поўшывае, дай ужэ гэто бірулкы. Сямігосцічы. 3. Блок у кроснах для нітоў. Бірулькі роб'яць з любого дзерэва, да іх волочкамі прыўязваюць ніты. Верасніца. Бірулкі у кроснах вісяць поверх кросён. Сямігосцічы. Бірылкі робілі з верэцён. В. Малешава. 4. Берагавая ластаўка. Бач, як бірулькі розлёталіс над водою, скоро дождж пойдзе. Пагост С. Памянш. бірулочка. Кароцічы. БІРУЛЯ ж. 1. Костка ў галёнцы. Верасніца. 2. Блок у кроснах для нітоў. Запясочча. БІТВА ж. 1. Бойка, калатня. Ек бітва, то уцекай, бо попадзе і тобе повуху. В. Малешава. Ці будзе колі у моей хаці ціхо, навек бітва да цвелёнка, тоўкотня. М. Малешава. 2. Вайна. Раз бітва, то б'юць людзей нагле. Чэрнічы. БІТКА ж. Пабітае ў час гульні яйцо. Не знае кошту ў яйцах, а лезе бітку вубіць. М. Малешава. △ Біткі біць. Стукаць яйцо аб яйцо ў час гульні. М. Малешава. У біткі гуляць. Разбіваць адным яйцом другое. М. Малешава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 257 ▶