Старонка 59
◀ / 257 ▶
бестыя! Сямігосцічы. От бестыя росце, а грызецца, ек яшчэрка! Верасніца. БЕСХЛЕБ'Е н. Бясхлебіца. Прожылі два годы на бесхлеб'і. Азяраны. БЕСЦІЦЬ незак. Ганіць, сароміць, лаяць. Я ёго ганіла, я ёго бесціла, а вон хоць бы шчо. Аздамічы. БЕЎКАЦЬ незак. Рыкаць. Беўкае товар, почуў падліну. В. Малешава. Як стане беўкаць корова, то бороцца хочэ. Луткі. БЕШЧЫСЛЁНЫ прым. Бясконцы. Вуродка народзіла, а вон лёжэнь бешчыслёны! Луткі. БЕШЭНЫ прым. Шалёны. Колі бешэны собака ўкусіць, і чоловек збёсіцца. В. Малешава. БЗОМКАЦЬ незак. Бзыкаць. Запясочча. БЗЫКАЦЬ незак. Тое ж. Бзыкаюць жукі маёшные на сліўках. Дварэц. Комар коло вуха бзыкае. Сямігосцічы. Хоцела прылёгці на часіну, то мухі бзыкаюць, хіба тут заснеш! Верасніца. БЗЫКНУЦЬ зак. Бзыкнуць. Поўз цебе одно бзыкне муха да на мене. Луткі. БІЗКАЦЬ, БЫЗКАЦЬ, БІЗЫКАЦЬ, БЫЗЫКАЦЬ незак. Бзыкаць. Муха бізкае, у мене по серцу рэжэ, ек вона бізкае. Запясочча. Под стрэхою бызкае нешчо. Аздамічы. Комары бізыкаюць, не даюць спаць. В. Малешава. Муха як начне бызыкаць, то я не могу заснуць. Луткі. БІЗКНУЦЬ зак. Бзынкнуць. Як бізкне пчола коло вуха, то аж прысядзеш з пуду. В. Малешава. БІЛО н. Брусок, планка. Заготоўляюць на дзверы ў хлёў два біла і чотыры стоўбцы. В. Малешава. Зарэ біла ў воротах робяць, а ворото не стаўляць. Цераблічы. Дзержы дзіця, а то об біло ложка удырыцца. Луткі. У возі чотыры біла, куды лёсточкі ўстаўляюць. М. Малешава. У набілках у ткацкіх то ж біла, а як жэ! Там жа. Біла к опечкам прыбіты, шоб насціласць пол. Верасніца. Памянш. більцэ. Форточка зусім роз'ехаласа, більцэ погніло, трэ меняць. Верасніца. Робяць чотыры більца, обшываюць полотном — і кольбель. Там жа. БІНДЖА ж. Клышаногі чалавек. Зімою познаеш, шо бінджа пройшоў по снегу, бо шыроку дорогу прогроб ногамі. В. Малешава. БІНДЖАТЫ прым. Клышаногі. Верасніца. БІНДЖОНОГІ прым. Тое ж. У бінджоногого колено об колено трэцца. Сямігосцічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 257 ▶