Старонка 58
◀ / 257 ▶
БЕСКЛЕПЕТНЫ прым. Дзівакаваты, дурнаваты. Сямурадцы. БЕСКЛЕПЕЧНЫ прым. Тое ж. В. Малешава. БЕСКЛЁКВЕННЫ прым. Слабы, мізэрны, кволы. Така цыбуля ў мене безклёквенна. В. Малешава. БЕСКОНЦА прысл. Бясконца, бязмерна. У хмелю бесконца сердзіты чоловек. М. Малешава. БЕСПАМЯТНО прысл. Да непрытомнасці. М. Малешава. БЕСПАРНА прым. Адзінокая (без мужа). Ты ж такая нешчаслівая, як я, ты безпарна, бездольна, як я. В. Малешава. БЕСПЕРЭСТАНКУ прысл. Бесперастанку. Да сварыцца до бесперэстанку, крычыць. М. Малешава. БЕСПОЛІТЫ прым. Страшэнны. Злодзюга бесполіты. Сямігосцічы. БЕСПОЛЬНЫ, БЕСПОЛНЫ прым. Беззямельны. В. Малешава. Бесполны. Аздамічы. БЕСПОНЯТЛІВУ прым. Някемлівы. М. Малешава. БЕСПОСТУШНЫ прым. Бескантрольны, без пастуха, без нагляду. Свіньe беспостушные ходзяць по селе, а коліся ў хашчбуніку самые опорашваліса. М. Малешава. БЕСПРЫТОМНЫ прым. Нястомны. Верасніца. БЕСПУТНЫ прым. Шалапутны, бесталковы. В. Малешава. БЕССМЕРТНЫ прым. Неўміручы. Луткі. БЕССНЕЖНЫ прым. Бясснежны. Була морозліва і бесснежна зіма до роздва, то воны бадаюць, шо до Петра будзе жарке сухе лето. В. Малешава. БЕССОННІЦА ж. Бяссонне. Вот напала бессонніца, не спіцца. Альпень. 2. Той, хто не хоча спаць уначы. От бессонніца ты, Ленка. В. Малешава. БЕССОРОМНІК, БЕССОРЭМНІК м. Бессаромнік. Бессоромнік чортоў, куды ты заглядваеш, там жэ дзеўкі! Верасніца. БЕССОРОМНІЦА, БЕССОРЭМНІЦА ж. Бессаромніца. Бессоромніца й бога не боіцца, й людзей не стыдзіцца. М. Малешава. БЕССОРОМНЫ прым. Бессаромны. Бессоромнэ, гідке слово. Аздамічы. БЕСТЫЯ, БЕСЦІЯ м. і ж. Нягоднік, паганец. Ох бестыя, нарваў яблок да уцёк. Запясочча. Негодніку ты,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 257 ▶