Старонка 57
◀ / 257 ▶
БЕРЭМО н. Тое ж. Хот ты на берэмо беры картоплі, мах порослі! М. Малешава. БЕРЭМОК м. Тое ж. Любавічы. БЕРЭСТ м. Ільма. В'яз суковаты, а берэст роўнейшы. Аздамічы. Бэрэст — цвёрдэ дзерэво, цёмнэ, але гладзеньке, не вельмо струповатэ. Сямігосцічы. Дзерэво берэст оньо стоіць. На лісці бы пузыркі зверху. Буразі. 2. Бяроста. Надзером берэсту, дай огонь подпальваём. Верасніца. Берэстом верэньку поберэсціў. В. Малешава. З берэсту шылі закаблуке ў чобоцех. Цераблічы. БЕРЭСТОВАЦЬ незак. Пакрываць бяростай. Берэстовалі верхнее веко ў верэньцы. М. Малешава. БЕРЭСТОВУ прым. 1. Ільмовы. Дышэль берэстові. В. Малешава. 2. Бяроставы. Я до войны бачыла шапку берэстову. На с'ято носілі нашые дзеды. В. Малешава. БЕРЭСТОК м. Берасцяны паплавок на рыбалоўнай сетцы. Пагост. БЕРЭСЦІНА ж. 1. Ільма. Высёк на дугу берэсціну. Рубель. 2. Бяроставы кубак (для піцця вады на балоце, на полі). Онь о берэсціна, ідзі да напіс воды. Луткі. БЕРЭСЦІЦЬ незак. Пакрываць, аплятаць бяростай. Верэньку робляць з лозы і берэстом берэсцяць. Кароцічы. БЕРЭСЦЯНЫ прым. Берасцяны. Берэсцяны поплавок. Верасніца. БЕРЭШЧЭНЫ прым. Пакрыты, аплецены бяростаю. Верасніца. БЕС м. Нячысцік. Село — да не лес, не з'есць цебе бес (прымаўка). М. Малешава. △ Хай цебе бес ухопіць! У казках бес — істота, якая з'яўляецца ў выглядзе паніча, кошкі ці балбатуна-невідзімкі. Верасніца. БЕСЕДА ж. 1. Бяседа, збор гасцей з пачастункам. Беседа зобраласа, п'юць, гуляюць — с'яток цепер. Сямігосцічы. Ек зобіраюцца по дзеўку хлопеча беседа, то маршалкі б'юць горшкі на поліцы. Луткі. Прышоў молоды со своей беседой, дзеўчыны беседу зобраў. Там жа. 2. Размова, гаворка, гутарка. Е гэтых бесед, коб мы булі. Дварэц. БЕСЕДОВАЦЬ незак. Гаманіць, гаварыць, размаўляць. Цераблічы. БЕСІЦЦА незак. Шалець, захворваць на шаленства. Цераблічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 257 ▶