Старонка 56
◀ / 257 ▶
БЕРЭЗОВУ прым. Сівой масці (пра каня). Сямурадцы. БЕРЭЗЯНКА ж. Берагавая ластаўка. Пагост. БЕРЭЗЯНКІ, БЕРЭЗЬЯНКІ, БЕРЭЗЫНКІ мн. Жанчыны з нявесціных гасцей у час вяселля. Берэзянкі. М. Малешава. Берэзьянкі. Цераблічы. Берэзынкі. Луткі. БЕРЦЭ н. 1. Дошчачка для вязання рыбалоўнай сеткі. Берцэ — то дошчэчка така набіраць очкі. Аздамічы. 2. Берца мн. Рэбры ў кошыку. Хотамель. БЕРЭГ м. 1. Бераг. Берэг прыкры, шчо не можно вулезці. Луткі. Пойду на берэг плацье праць, то тута вода зелёна. Дварэц. 2. Край поля, лесу, пасудзіны, пруг у палатне і інш. Луткі. Памянш. берэжок. Цупкі берэжок у полотна. Запясочча. БЕРЭГЦІ незак. Берагчы. Берэжы одзежу ў плохую пору, а вона цебе зберэжэ ў хорошую пору (прыказка). В. Малешава. Еслі ў яблоку (на дубовым лісце) муха, то берэжы вухо (прыкмета, пра марозную зіму). Мачуль. БЕРЭГЦІСА незак. Берагчыся. Берэжыса, шоб не заболеў. М. Малешава. БЕРЭЖНЫ прым. Рачны. Берэжна вода, ее беруць з рэчкі муць. Хачэнь. БЕРЭЛОГ м., БЕРЭЛОГА ж. Логава. У мороз трэба робіць поросятам берэлог, шоб не померзлі. М. Малешава. Подсціл. Берэлогу нацегала свінья — будзе поросіцца. Там жа. БЕРЭЛОЗ, БЕЛОРОЗ, БЕРЛОЗ м. Вербалоз. Над рэкою навулёт берэлоз. Сямігосцічы. Белороз поўз рэку росце, ек верба. Луткі. Вон такі корчоваты берэлоз. Дварэц. У берлозе на одной нозе (загадка). Грыб (адгадка). Луткі. БЕРЭЛОЗІНА ж. Вербалозіна. Запясочча. БЕРЭЛОЗНІК, БЕЛОРОЗНІК м. Зарасці вербалозу. Луткі. БЕРЭЛОЗОВУ прым. Вербалозавы. Шчэ ў мене берэлозовых дроў дзве клеткі. Сямігосцічы. БЕРЭМ'Е н. Цяжарнасць. Большым сыном ходзіла, да таке моё берэм'е плохе було, шо не могла есці. М. Малешава. △ Поступіць у берэм'е. Зацяжарыць. Поступіла дзеўчына ў берэм'е. В. Малешава. БЕРЭМКО н. Бярэмя. Беры, кажэ, берэмко, а вон наўязаў ўязку. М. Малешава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 257 ▶