БЕРДЗІЦЦА незак. 1. Ламацца (пра бёрда). Як ччэш, то трасцінкі ломяцца, то кажуць, бердо бердзіцца. Сямурадцы. Ніт ніціцца, бердо бердзіцца. Там жа. 2. Рабіцца рэдкім (пра палатно). Рубцэ, бач, на полотне, бердзіцца. Пагост.
БЕРДЗЬ ж. Падгніўшая слаістая драўніна. Шукаём бердзь на лучыну. Цераблічы.
БЕРДНІК м. Чалавек, які рабіў бёрды. Запясочча.
БЕРДО н. Бёрда. Ты будзеш накідаць кросна ў ніт, а я лепш бачу, то ў бердо. Кароцічы. Бэрдо. Хотамель.
БЕРКО н. Танец абэрак. Заграй-ко бёрка, послухаемо. Сямігосцічы.
БЕРЛОГ м. 1. Логава, бярлог. Ек свінья опорошваецца, то берлогу не насцілаюць, бо поросятка там будуць хавацца, да можа і свінья затоптаць. Верасніца. Ночовала, казалі, і ў свінячым берлогу, шоб не стала трусіць ліхорадка. Там жа. Воўк у берлог под колоду да ў мох зашыўса. Пагост. Загрэбласа ў берлозі, як свінья. Запясочча. 2. Беспарадак, хлам. От берлогу на ложку! Запясочча. От некого берлогу наробіў у хаці! Мачуль.
БЕРОЗА, БЕРЭЗА ж. Бяроза. Берэза, як голье ўніз, а берэза-самец, як голье уверх. Цераблічы. Магулу вуперло на берозе. Буразі.
БЕРОЗОВУ, БЕРЭЗОВУ прым. Бярозавы. Берозовы сок. Цераблічы. Берэзові сок спускаюць з берэзы да квасяць. В. Малешава.
БЕРОЗОЎКА, БЕРЭЗОЎКА ж. Настой з бярозавых пупышак. Берозоўка. Запясочча. Берэзоўка. Верасніца.
БЕРОЗЬЕ, БЕРЭЗЬЕ н. зб. Бярэзнік. Берозья тут блізко нема. Цераблічы. Берэзье. Пагост.
БЕРЭЗАК м. 1. Бярэзнік. Берэзаку богато поглуміла война. Хачэнь. Берэзак засеў молоды. Сямігосцічы. 2. Бярозавыя дровы. Одного берэзаку прыўёз. Луткі. Памянш. б е р э з а ч о к. Засеў берэзачок на градочцы. Сямігосцічы.
БЕРЭЗІНА ж. Бярэзіна, адно дрэва бярозы. Колісь я поехала ў лес да прычавіла мене берэзіна. Верасніца. Памянш. б е р э з н і ч о к. Сямурадцы.
БЕРЭЗНІК м. Бярэзнік. Берэзнік молоды буў засеў на Красном Борку. М. Малешава.
БЕРЭЗНЯК м. Тое ж. Берэзняк мах, з небом говорыць! Цераблічы.
87 👁