БЕЛЬБЕШЭНЬЕ н. зб. Вантробы. Слабы вон на бельбешэнье. Запясочча.
БЕЛЬКА ж. Балотца сярод лесу. У том остроўку е белька, на той бельцы я накосіў сена. Пагост.
БЕЛЬКАНЫ мн. Лупатыя вочы. Чого наставіў свое бельканы? А ну, марш отсюль! Пагост.
БЕЛЬМАТЫ прым. Лупаты. Запясочча. З бяльмом на воку. Чоловек бельматы, як бельмом око зацегло. Сямігосцічы.
БЕЛЬМАЧЭ мн. Лупатыя вочы. Вутрашчыў своё бельмачэ. М. Малешава.
БЕЛЬМО н. Бяльмо. Бельмо на око нацегло. Альпень.
БЕЛЬТВЫ, БЕЛЬТУХІ мн. Вантробы. Дварэц.
БЕЛЬЧЫН прым. Вавёрчын. Сямурадцы.
БЕЛЮГА, БАЛЮГА ж. Бялюга. Белюга моль гоняе. Запясочча.
БЕЛЮШЧЫ прым. Бялюткі. Белюшчэе полотно. М. Малешава.
БЕЛЯВУ прым. Бялявы. Белява жонка на ліцо. Луткі.
БЕЛЯКІ мн. Агульная назва грыбоў белага колеру. Белякі нейкіе, іх як смецця кругом. Хачэнь.
БЕМБЕЛЬ, БЭМБЕЛЬ м. Пухір, вадзянка. Бемблі получыліса, ек прыткнуў до горачое сковороды руку. В. Малешава. Як спечэш, то каа, схопіўса бембель. Сямігосцічы. Бэмблі поначэсваеш. Мачуль.
БЕНКАЧ м. Байструк. Бенкача й вона нагуляла. М. Малешава.
БЕНКО м. Тое ж. Як дзеўка родзіць сама собе, то кауць, мае бенка. Сямігосцічы.
БЕНОК м. Тое ж. Вон жэ бенок; у его бацька не було. Цераблічы. Родзіць без бацька, без нічого, то бенок. Запясочча.
БЕНЬКА ж. Байстручка. Дзве беньні е тутака. Бярэжцы.
БЕРВА ж. Кладка, дзе мыюць бялізну. На берву пойду праць. Альшаны.
БЕРВЕНО н. Бервяно. Як хату пачыналі робіць, то кажуць ужэ положылі дзве бервене. Сямігосцічы.
БЕРДЗЁВАТЫ прым. Сітаваты, з выпаўшымі слаямі. Хвоя бердзёвата, котора сто лет стоіць. Цераблічы.
БЕРДЗЁЎКА ж. Настой з бярозавых пупышак. Запясочча.
81 👁