вялікім задавальненнем. Навару крупніку, то дзетвора поесць за чысту белку. Верасніца. БЕЛО прысл. Бела. Бело не бело, абы ў водзе побуло (прымаўка). Запясочча. БЕЛОВАТЫ прым. Белаваты. У кобулы очы беловатые. Цераблічы. БЕЛОГРЫВУ прым. Белагрывы. Конь белогрыву. М. Малешава. БЕЛОЗОРЫ прым. Блізарукі. Я молода белозора була. Сямігосцічы. БЕЛОК м. Бялок у яйку. Вон жоўтка не есць, а одно белок. Верасніца. Балок. Мачуль. БЕЛОКОСЫ прым. Белавалосы. Хачэнь. БЕЛОМУСЫ прым. З белай мысай, белахрапы. Пагост. БЕЛООКІ, БЕЛООЧІ прым. З блакітнымі або светлымі вачамі. Кароцічы. БЕЛОПОЯСЫ прым. З белымі палосамі, плямамі (пра масць жывёл або афарбоўку насякомых). Вол белопоясы, як пэрэд чорны і зад чорны, а серэдзіна бела. Сямігосцічы. Е чмелё такіе белопоясые. Верасніца. БЕЛОРУСЫ прым. Белабрысы, белавалосы. М. Малешава. БЕЛОСПІНЫ прым. З белай спіной (пра масць жывёл). Белоспіна корова. Запясочча. БЕЛОТА ж. Белізна. Сямурадцы. БЕЛЫ прым. 1. Белы. Зубы — як той сноп, белые, хорошые. Луткі. 2. Светлы, чысты. Бела вода, чыста, як у струмені. Запясочча. Памянш. беленькі. Беленькі лён. М. Малешава. △ Белы свет. Далёкі край, уся зямля. Одзін сын шчэ у белом свеці нейдзе. Дварэц. Шкода кідаць белы свет. М. Малешава. Бела рыба. Агульная назва рачной рыбы. В. Малешава. БЕЛЫЕ прым. у знач. наз. Каноплі-маніцы. Запясочча. БЕЛЬ ж. Белыя ніткі фабрычнай работы. Наметкі перэтыкалі белью. Сямігосцічы. △ Бель беліць. Бяліць кужаль. Альшаны. БЕЛЬБЕХІ, БЕЛЬБУХІ, БЭЛЬБУХІ мн. 1. Вантробы. Одбіў бельбехі. М. Малешава. Бельбухі. Запясочча. Бэльбухі. Кароцічы. 2. Пухіры, вадзянкі. Набраўса жаберу на ногі: ек почэшэш, то бельбехі схапваюцца. Цераблічы. 3. Бельбех м. Пра падушку. От, одного бельбуха маю і перэсплю. Цераблічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁