Старонка 52
◀ / 257 ▶
Невыразна гаварыць. Стара бекае: «Поехала, кагу». Сямігосцічы. Няўмела чытаць. В. Малешава. БЕКЕЗА ж. Шкода. На бекезу. На пагібель, на згубу, на шкоду. Заўёз туды на бекезу. Луткі. Гэто ты зробіў мне на бекезу, на ўрэд. Там жа. БЕКЕТАЦЬ незак. Бляяць (пра авечку). Запясочча. БЕКОС, БЕКЕС м. Бекас, баранчык. Бекосы біў вон і глусцы. Альпень. Бекес. Запясочча. БЕКОТНЯ ж. Гулянне. Шум, бекотня, ек овечок розбіраюць. М. Малешава. БЕЛАЙ м. Светлавалосы і белатвары хлопец, мужчына. Цераблічы. БЕЛАЙКА ж. Светлавалосая і белатварая дзяўчына, жанчына. Цераблічы. БЕЛАНЫ мн. Гатунак белай бульбы. Некіе беланы картоплі булі, 'марканкі — чырвоные. Хачэнь. БЕЛЕЗНЫ прым. Бялюткі. Яке белезне полотно! М. Малешава. БЕЛЕНЬ м. Гаркота. Белень у році бувае, гаркота нейка. М. Малешава. Горкае, шчо белень, говораць на яблуко, а белень е таке зелье. Сямігосцічы. Горка цыбуля, як белень. В. Малешава. БЕЛЕЦЬ незак. Бялець, рабіцца белым. Белёе ў вочах ечмень, хот ты жні! В. Малешава. До Любовіч белела вода по полі. Верасніца. БЕЛІЗНА ж. Рыба бялізна. Альшаны. БЕЛІЗНА ж. Белізна, белата. Тураў. БЕЛІНА ж. Тое ж. Бач, колькі м'яса (з шчупака)! Да чышчына, да беліна! Луткі. БЕЛІЦЦА незак. 1. Выбельвацца. Верасніца. 2. Чысціцца. Верасніца. БЕЛІЦЬ незак. 1. Выбельваць. Натчэцца полотно да потом нада беліц. Запясочча. 2. Пакрываць белым. Бралі гліну да белілі хаты. Сямігосцічы. 3. Ачышчаць, даводзіць да белага колеру шляхам спецыяльнай апрацоўкі. Шкуру овечкі белілі і віроблялі кожухі. Сямігосцічы. 4. Забельваць. Не можна було й боршчу беліць. Запясочча. БЕЛКА ж. 1. Вавёрка. Белка вельмо плыгае. Сямігосцічы. 2. Белавалосая жанчына. Вона белка, его баба, у ее белые косы. Цераблічы. 3. Жывёла светлай масці. Ек бёлэ целя, то зовуць белка. М. Малешава. За чысту белку. Са смакам, вельмі ахвотна, з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 257 ▶