Старонка 51
◀ / 257 ▶
чэлі хлопцы без бацька. Луткі. 3. Згубіць маёмасць. Безьматчэў, зостаўса без нічого. Цераблічы. БЕЗНА, БЕЗДНА ж., БЕЗНО н. 1. Бездань, гразь, балота. Попаў у безну і коні положыў. Сямігосцічы. Бездна. Пагост. Безно. М. Малешава. 2. Гушчар. Забіўса у безну, не можно прошыцца. Аздамічы. БЕЗНОГІ прым. Бязногі. Ідзе, як безногі. Сямігосцічы. БЕЗОГЛЯДКІ, БЕЗОГЛЯДКУ прысл. Не агладаючыся. Ек дала жару, то безоглядкі поп'ёр. Верасніца. Безоглядку. Луткі. БЕЗОДНЫ прым. Бяздонны. Безоднэ болото, коб проваліўса, то й пошоў на той свет. Ну й грузота! Луткі. БЕЗПЕРЭСТАНКУ прысл. Бесперастанку. Безперэстанку лье дождж цепер. Цераблічы. БЕЗПУЦЬ ж. Бездараж. Там така безпуць, шчо ні пройдзеш. Сямігосцічы. БЕЗРОБОТНІК м. Гультай. М. Малешава. БЕЗРОГІ прым. Бязрогі. Ты целя безроге! Луткі. БЕЗРОЗУМНЫ прым. Безразважны. Хачэнь. БЕЗРУКІ прым. Бязрукі. Шчо ты безрукі, шо ты не можэш подняць снопа? Сямігосцічы. БЕЗРЫБ'Е н. Бязрыб'е. Шо то цапер там безрыб'е. Азяраны. БЕЗУГАВУ прысл. Бесперастанку, бесперапынна. Безугаву робіць і робіць. Кароцічы. Безугаву грыміць. Сямігосцічы. БЕЗУГАЎНЕ прысл. Тое ж. Безугаўне рогочу цэлы ранок. Луткі. БЕЗУГАЎЯ прысл. Тое ж. Курыць безугаўя. М. Малешава. БЕЗУМЕННЕ н. Безразважнасць, някемлівасць. Верасніца. БЕЗУМЕННЫ прым. Безразважны, неразумны. М. Малешава. БЕЗШЧОТНО прысл. Страшэнна, бясконца. Бешчотно бедно жыла! Запясочча. БЕЗШЧОТНЫ прым. Страшэнны, непамерны. Була бешчотна голодоўка. Хачэнь. БЕЗЫМЕНКА ж. Дошка, таўсцейшая за шалёўку. Эту колоду порэжу на безыменку. Тураў. БЕКАЦЬ незак. 1. Бэкаць, бляяць. Целя бекае — піць хочэ. Дварэц. Там птушка бекала. М. Малешава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 257 ▶