паводзінах, за вульгарнасць у выказваннях. Без сорома казка, і сорома тобе нема, абу-шчо плевузкаць! Не стыдзіцца, не соромеецца, да так воно без сорома казка. Сямурадцы. Кумочко, без сорома казка, прышла, мо позычыце міску мукі, нема чым замесіць хлеб. Там жа. Без сорома казка, от я хочу цебе просіць, шоб ты даў мне жыта гарцоў два. Верасніца. Без уроку. Каб не сурочыць. Але ты, без уроку, похорошэў, поправіўса. Тураў. Выразы без сорома казка, без уроку называюць прымоўка. БЕЗБОЖНО прысл. Бязбожна, звыш усякай меры. Ох, п'яніца, п'е безбожно! В. Малешава. БЕЗВЕРШНІК м. 1. Крынічнік-дуброўка. Запясоччачa. 2. Расліна, падобная да незабудкі. Луткі. БЕЗГЛУЗДНЫ, БЕЗГЛУЗНЫ прым. Бесталковы. Безглуздна, нема ў цебе клепок! Аздамічы. Шчо ты безглуздны ці шчо, не можэш зробіць? Сямігосцічы. Безглузны. М. Малешава. БЕЗГОЛОВУ прым. 1. Безгаловы. Купіла безголову рыбу ў лаўцы. М. Малешава. 2. Безразважны. От безголову хлопец! Сямігосцічы. БЕЗГОЛОЎЕ н. Адсутнасць розуму, кемлівасці. На нашэ безголоўе хлеб такі (удаўся). В. Малешава. БЕЗДЗЕТНІ прым. Бяздзетны. Луткі. БЕЗДЗЕТУХА ж. Бяздзетуха. Верасніца. БЕЗДОЛНЫ прым. Бяздольны. Нейкіе мы бездолные народзіліса. Дварэц. БЕЗДОЛЬЕ н. Бяздолле, няшчасце. Верасніца. БЕЗДОННЫ прым. Бяздонны. В. Малешава. БЕЗДОРОЖ м. Бездараж. Верасніца. БЕЗДУШНЫ прым. Без клёку, сілы. М. Малешава. БЕЗЗУБУ прым. Бяззубы. Породня моя така беззуба. Цераблічы. БЕЗЛЮДЗЬ ж. Глуш, бязлюддзе. Цераблічы. БЕЗЛЮДЗЬЕ н. Тое ж. Я годоваласа ў безлюдзьі, у лесу. В. Малешава. Ек безлюдзье, то й жонкі людзі, ек безрыб'е, то й рак рыба (прыказка). Хачэнь. На безрыб'і й рак рыба, а на безлюдзьі й дзяк чоловек (прыказка). Верасніца. БЕЗЛЮДНЫ прым. Нелюдзімы, недарэчны. Пагост. БЕЗМАТЧЭЦЬ зак. 1. Страціць пчаліную матку. Пчолы безматчэюць. Запясоччa. 2. Асірацець. Безмат-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
103 👁