Старонка 49
◀ / 257 ▶
беда дзержала? Пра працяглую затрымку. М. Малешава. БЕДНЕЦЬ незак. Бяднець. Часамі беднее, беднее, а потом богаты стане. Бярэжцы. БЕДНО прысл. Бедна, мала. У этом месяцы дожджоў було бедно. Верасніца. Ходзь бу бедно ўродзіло жыто на той пожні! М. Малешава. БЕДНОТА ж. Бяднота, беднасць. У бедноці да ў голоці жыла. В. Малешава. БЕДНЫ прым. 1. Бедны. Ек на яку бедну, то Парасуля, а богата — Параска (кажуць). Чэрнічы. 2. Нешчаслівы, які выклікае спагаду. Хачэнь. Удова — бедна голова (прымаўка). Цераблічы. △ Бедная куцья. Абрадавая крупяная каша. Бедная куцья варыласа ў піліпоўку і на крэшчэнье. М. Малешава. Жыць у бедном дворэ. Гараваць. Вон у бедном дворэ, як той кажэ, жыве. М. Малешава. БЕДНЯК м. Бядняк. Верасніца. БЕДНЯКА м. Небарака. Вон, бедняка, продаў короўку да жыве так. Хачэнь. БЕДНЯЦКІ прым. Бядняцкі. Бярэжцы. БЕДОВАЦЬ незак. Бедаваць. Не бедуй, Хома, колі гора нема (прымаўка). Запясоцча. БЕДОВУ прым. Гаротны. Бедову нек іхні род. Пагост. БЕЖКОМ прысл. Бягом, подбегам. А вон бежком бегаў коло госцей. Хачэнь. Вон ніколі ходом не ходзіць, а навек бежком бегае. Цераблічы. БЕЖЭНЕЦ м. Бежанец. Бежэнцы ледве душы неслі. В. Малешава. △ Пойці ў бежэнцы. Пайсці ў бежанцы. Мы пошлі ў бежэнцы ў другé село. Сямігосцічы. БЕЖЭНКА ж. Бежанка. Онь і Мар'я бежанка, она пры немцах к нам прыблудзіласа. Верасніца. БЕЖЭНСТВО н. Бежанства. Былі ў бежэнстве ў войну. Хотамель. БЕЖЭЧКОМ прысл. Бягом, подбегам. Дзеўка бежэчком до того дзеда! Цераблічы. БЕЖЫШЧЭ н. Бежанства, уцёкі. Хотамель. БЕЗ 1. м. Бэз. Вельмо там без той заўёўса. В. Малешава. 2 прыназ. Без. Там без сілы не зробіш. Верасніца. Лецёло без крыл, упало без ног, зварылі без огню, з'елі без рота (загадка). Снег (адгадка). Хачэнь. △ Без сорома казка. Выбачэнне за непрыстойнасць у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 257 ▶