БЕГ м. Бег, беганне. На бегу нешчо сказаў. Верасніца.
БЕГА ж. 1. Тое ж. За бегою і ход прападае (прымаўка). Запясочча. За бегою і ходу погубіла (прымаўка). Луткі. 2. Бягуння. Твоя корова проворна, бега, спераду бегае. Хачэнь.
БЕГАНІНА ж. Вялікая беганіна. То ёй цепер беганіны е! В. Малешава.
БЕГАЦЬ незак. 1. Бегаць. Годзі бегаць поперэд нас! Запясочча. Жабкі бегаюць по мурогу. Дварэц. Косім, а сорокі бегаюць по радках, то будзе негода. В. Малешава. 2. Знаходзіцца ў стане цечкі (пра кароў). М. Малешава.
БЕГОМ прысл. Бягом. Бегом усю дорогу ехалі. М. Малешава. От бегом бежыць, аж земля стогне! Там жа.
БЕГУН м. Бягун. Конь бегун усе бежыць да бежыць, а ленівого не попхаеш. В. Малешава.
БЕГУХА ж. Бягуння. Вот бегуха, нідзе і ніхто ее не поперэдзіць (пра жанчыну). В. Малешава. От бегуха, не успееш ее перэняць ніколі (пра карову). М. Малешава.
БЕГУЧЫ прым. Рухавы, хуткі. Буў конь а конь, і здоровы, і бегучы, нешчотне бегоў быстро! Луткі. △ Б е г у ч а в о д а. Цякучая, праточная вада. Бегуча вода лечэбна. Чэрнічы.
БЕГЦІ незак. 1. Бегчы, хутка ісці. Поросяткі к рукам бегуць. М. Малешава. Одно кажэ, бежэм, друге кажэ, поседзём, трэце кажэ, поклонемс (загадка). Вода, купіна, чэрэціна (адгадка). Цераблічы. Бежэць, бежэць! Кругом чотыры селе, у неукоторое село забежэцё (на валоў). Луткі. Не варт бегці, онно іду. Там жа. 2. Хутка рухацца (на лодцы, веласіпедзе і інш.). Моторка бегла рэкою. Дварэц.
БЕДА ж. 1. Бяда, гора, ліха, няшчасце. Чужу беду, то я й пальцэм розведу, а к своей і ума не доберу (прыказка). Хачэнь. Мойму беду нема ладу (прымаўка). М. Малешава. Хвароба — беда, а вода не беда (прымаўка). В. Малешава. Не беда, ек п'ецца вода (прымаўка). Верасніца. 2. Хвароба. Беда узяла мене моцно за лівого бока. Аздамічы. 3. Невялікі выязны возік, двухколка. Цераблічы. △ Б е д а е г о б е р ы! Б е д а і х п о б е р ы! Праклёны. В. Малешава. Д з е в а с
91 👁