Старонка 47
◀ / 257 ▶
У чужом воццы порушыну бачу, а ў своём і бервена не бачу (прыказка). Верасніца. △ Бачыць горэ. Гараваць, мець непрыемнасці. Баба з сыном горэ бачыць: п'яніцы кусок, п'е дай годзе. В. Малешава. Бачыць страх. Перажываць жах. Бачыў страх: лецело поверх лесу, прылецело і село на вугоні (пра першае ўражанне ад верталёта). В. Малешава. Бачыць у своіх вочах. Быць сведкам. Сама бачыла ў своіх вочах таку пужаку жонку ў белым. Сямігосцічы. Своіма очыма бачыць. Прысутнічаць непасрэдна пры якім-небудзь здарэнні. Своіма очыма бачыла, як тые лісты нагле леталі от пожару. Дварэц. Шоб так дзеці своё бачыць. Пацвярджэнне праўдзівасці сказанага. Ей богу, шоб я так і дзеці свое бачыла, шо гэто праўда! М. Малешава. Шоб очы не бачылі! Пра нежаданне бачыць каго-небудзь. Беры да йдзі, шоб мое очы не бачылі! Хачэнь. Як бачыш. Хутка. Як бачыш сохне! М. Малешава. П'ятніца, субота да недзеля, як бачыш ужэ будзе конец. Луткі. БАШКА ж. Галава. Ну й башка ў цебе, это ж трэ додумацца до такого! Верасніца. БАШКОВІТЫ прым. Вельмі кемлівы, разумны. Башковітая вона, шо ўбачыць, то ўсе зробіць. Коб побачылі, екіе коўры поўтыкала! М. Малешава. Башковіты чоловек, колі на льбе дзве жылкі е. Луткі. Та была башковейша, а гэта тупейша. Запясочча. БАШЛЫК, БАШЛАК м. Башлык. Башлык на голову і кругом шыі, то і вецёр не продуе. М. Малешава. БАЮРА ж. 1. Яма, якую выкруціла вада, глыбокая гразкая лужына. Така здорова баюра — водою вырыла. Цераблічы. 2. Аб'ёмны прадмет. Баюра — тоўстэ шчо таке. Сямурадцы. 3. Нараст на дрэве. Пагост. 4. Балбатун. Аздамічы. БАЯ ж. Баваўняная тканіна байка. Купіла мацер баі на сукню. В. Малешава. БАЯЦЬ незак. 1. Складна гаварыць. Его і жонка ўмее баяць. Хотамель. 2. Расказваць казкі. Бегаў бай по сцене... Баяц ці не? Запясочча. △ Баяць байкі. 1. Апавядаць, расказваць. Пособіраліса да байкі баюць. В. Малешава. 2. Абманваць. Дурэнь байкі бае, а розумны веры мае (прыказка). Запясочча. БЕБЕХІ, БЭБЕХІ мн. 1. Вантробы. Бебехі. Сямігосцічы. Бэбехі. Альшаны. 2. Сухія камячкі гною на воўне ў авечак. М. Малешава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 257 ▶